Свет

Шольц Пуціну: Ваша ўлада можа працягнуцца доўга, але не вечна

Новы федэральны канцлер Германіі Олаф Шольц 15 лютага здзейніў свой першы візіт у Маскву ў гэтай якасці. Пасля перамоваў з Уладзімірам Пуціным ён спачатку выступіў на сумеснай прэс-канферэнцыі, а затым асобна пагутарыў з прэсай. Deutsche Welle адабрала восем знакавых выказванняў кіраўніка нямецкага ўрада па пытаннях міжнароднай палітыкі.

Пра фразу Пуціна пра «генацыд у Данбасе»

«Гэта рэзкае слова… але яно няправільнае».

Пра расійскія войскі на мяжы з Украінай

«Не магу не паўтараць зноў і зноў, што мы вельмі заклапочаныя тым, да чаго прывядуць у набліжэйшы час сто тысяч салдат і іх дзеянні. Мы не можам знайсці разумнай прычыны для такога засяроджвання войскаў. Таму тэрмінова патрабуецца дээскалацыя».

Пра заклік Думы прызнаць «ДНР» і «ЛНР»

«Калі рэзалюцыі, якія прыняў сёння парламент, стануць рэальнасцю, гэта, натуральна, будзе азначаць парушэнне Мінскіх дамоўленасцяў… тады працэс будзе перапынены і скончаны, і гэта стала б палітычнай катастрофай».

Пра пашырэнне НАТА на усход

«Тут паўстала даволі своеасаблівая сітуацыя, бо яно зусім не стаіць на парадку дня, і ўсе гэта выдатна ведаюць. Гэта не тая тэма, з якой нам прыйдзецца мець справу на нашых пасадах, пакуль мы на іх знаходзімся. (Звяртаючыся да Пуціна) Я не ведаю, як доўга прэзідэнт збіраецца заставацца на сваёй пасадзе, у мяне, ва ўсякім выпадку, такое адчуванне, што гэта можа працягнуцца доўга, але не вечна».

Пра «Мемарыял»

«З трывогай мы назіраем за тым, як звужаецца прастора для грамадзянскай супольнасці. Гэта асабліва тычыцца тых партнёраў, з якімі нас звязвае даўняе і важнае супрацоўніцтва. Тут я хацеў бы назваць групу «Мемарыял». Тое, што яна не можа цяпер працягваць сваю дзейнасць, выклікала ў Германіі глыбокае неразуменне. Бо гэта менавіта тая арганізацыя, якая, у прыватнасці, ўнесла асноўны ўклад у высвятленне лёсу савецкіх прымусовых рабочых у нацысцкай Германіі. Мы спадзяемся, што ў гэтым пытанні магчымая станоўчая перспектыва».

Пра Герхарда Шродэра

«Я не хачу каментаваць прыватнапрадпрымальніцкую дзейнасць былога палітыка. Ён гаворыць не ад імя Федэратыўнай Рэспублікі Германія, а ад свайго імя».

Пра Аляксея Навальнага

«Што тычыцца спадара Навальнага, то ў мяне выразная пазіцыя: вынесены яму прысуд несумяшчальны з прынцыпамі прававой дзяржавы. І я гэтую пазіцыю ўжо неаднаразова выкладаў у розных сітуацыях».

Пра сітуацыю з Russia Today у Германіі

«Існуе прававая працэдура, падчас якой можна падаваць заяўкі (на атрыманне ліцэнзіі на вяшчанне ў ФРГ), у тым ліку і тыя, якія яшчэ не былі пададзеныя. Потым яны апрацоўваюцца ў рамках дзейных Правілаў адпаведнымі ведамствамі. Гэта адбываецца ў рамках наяўных законаў, на якія ўсе ў роўнай меры могуць пакласціся».

Чытайце таксама:

Канцлер Нямеччыны: У выпадку агрэсіі супраць Украіны Расію чакаюць вельмі жорсткія санкцыі

Канцлер Германіі Шольц: Расія павінна прызнаць, што сіла ў праўдзе

Каментары

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць