Усяго патроху

«Міс Беларусь» паведаміла, што не паедзе на сусветны конкурс прыгажосці праз карону

Пераможца нацыянальнага конкурсу прыгажосці «Міс Беларусь — 2021» Дар'я Ганчарэвіч паведаміла, што яна і яе бацькі захварэлі на карону. З-за хваробы, піша дзяўчына, яна не патрапіць на конкурс «Міс свету — 2021».

У Instagram дзяўчына заклікала насіць маскі, па магчымасці выконваць сацыяльную дыстанцыю і вакцынавацца.

Нагадаем, 10 верасня ў Палацы спорту прайшоў фінал конкурсу «Міс Беларусь 2021». Пераможцай стала 18-гадовая Дар’я Ганчарэвіч. Яна працуе мадэллю і выкладчыцай дэфіле ў Нацыянальнай школе прыгажосці.

Раней пераможца конкурсу «Міс Беларусь» — 2021 Дар'я Ганчарэвіч распавяла ў інтэрв'ю дзяржаўнай «Мінскай праўдзе», што ў разгар беларускіх пратэстаў у верасні 2020 года яе выкарысталі «ў радыкальных намерах».

Нібыта яна «выпадкова» ўзяла ўдзел у «апазіцыйнай фотасесіі», дзе дзяўчыны фатаграфаваліся перавязанымі чырвонымі стужкамі «па схеме БЧБ»: «Мне тады ледзь споўнілася 17 гадоў. Мая знаёмая, дызайнер, з якой я супрацоўнічала ўжо на працягу некалькіх гадоў, запрасіла мяне ў чарговы праект. Я ёй цалкам давярала, але, мабыць, дарма. Гэта не было праявай маёй грамадзянскай пазіцыі, а было выкарыстаннем мяне ў сваіх радыкальных намерах».

І заявіла, што шкадуе аб тым, што ўдзельнічала ў «палітычнай фотасесіі: «Мне трэба было загадзя пацікавіцца тэматыкай і быць асцярожнейшай».

Каментары

Цяпер чытаюць

На святкаванне 9 Мая да Пуціна прыедуць Лукашэнка і яшчэ трое кіраўнікоў дзяржаў14

На святкаванне 9 Мая да Пуціна прыедуць Лукашэнка і яшчэ трое кіраўнікоў дзяржаў

Усе навіны →
Усе навіны

Польшча і Літва заявілі, што гатовыя прыняць амерыканскія войскі, выведзеныя з Германіі2

Апублікаваная запіска, якую, меркавана, Эпштэйн напісаў перад спробай самагубства6

У Мінску прадаюць надзвычай рэдкі і вельмі дарагі Mercedes-Benz SLR McLaren. Каштуе як некалькі кватэр у сталіцы9

ЕГУ не будзе адмаўляцца ад набору7

Як будзе працаваць грамадскі транспарт у Мінску 9 мая. Будуць маштабныя змены

У Аргенціне затрымалі кіраўніка сеткі дэзінфармацыі СЗР у Лацінскай Амерыцы1

Трамп заявіў, што Іран і ЗША правялі «добрыя перамовы» і ў хуткім часе могуць дасягнуць пагаднення

УСУ атакавалі Бранск, Ржэў, Нара-Фамінск

Хутка кожны зможа мець шапку, якая чытае думкі11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На святкаванне 9 Мая да Пуціна прыедуць Лукашэнка і яшчэ трое кіраўнікоў дзяржаў14

На святкаванне 9 Мая да Пуціна прыедуць Лукашэнка і яшчэ трое кіраўнікоў дзяржаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць