У Швецыі сямейная пара захацела назваць сына Уладзімір Пуцін. Што з гэтага выйшла
Ведамства, куды быў пададзены адпаведны запыт, адхіліла імя, паколькі яно ўваходзіць у катэгорыю «недарэчных» імёнаў.
«Імя не павінна наносіць яго носьбіту абразу, ставіць яго ў цяжкае становішча або па якой-небудзь прычыне ўспрымацца як непрыстойнае», — гаворыцца ў апублікаванай у той жа дзень заяве ведамства, піша Deutsche Welle.
Першая заява бацькоў — жыхароў вёскі на поўдні Швецыі — таксама была адхілена ў пачатку верасня. Тады яны прапанавалі варыянт імя для сына — проста «Пуцін».
Яго не дазволілі выкарыстоўваць у якасці імя з-за таго, што гэта прозвішча.
Як паведамілі ў органах улады, да ліста з адмовай прыкладаўся фармуляр заявы аб рэгістрацыі новага імя.
Каментары