Здымкі не зусім звычайнай для нашай мясцовасці прыроднай з'явы апублікаваў карыстальнік Threads Арцём Усцінаў. Яны зробленыя ў Мёрскім раёне.

Фота Арцёма Усцінава

Фота Арцёма Усцінава

Фота Арцёма Усцінава

Фота Арцёма Усцінава
Тэлеграм-канал «Метеовайб», перадрукоўваючы здымкі, дае тлумачэнне гэтай з'яве:
«Мінулай ноччу на поўначы Беларусі фіксавалася палярнае ззянне, выкліканае ўплывам буйной каранальнай дзіркі на Сонцы. Паток высакахуткаснага сонечнага ветру ад яе пры сутыкненні з магнітасферай Зямлі за апошнія 24 гадзіны выклікаў магнітныя буры ўзроўню G1-G2».

Каментары