Рэдактара спецпраектаў Hrodna.life Ірыну Новік змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання да суда.
Верагодна, суд пройдзе заўтра ці паслязаўтра.
Ірыну будуць судзіць як фізічную асобу па арт. 19.11 КаАП «Распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць».
Ірыну Новік затрымалі сёння. У нядзелю па аналагічнай справе быў затрыманы галоўны рэдактар Hrodna.life Аляксей Шота, але яго адпусцілі да суда. Пазней ён распавёў, што заведзена адміністрацыйная справа «за экстрэмізм», у панядзелак на сайце з'явілася навіна з ілюстрацыяй з вадзяным знакам аднаго з тэлеграм-каналаў, прызнаных экстрэмісцкімі. Ілюстрацыю хутка выдалілі.
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары