Генпракуратура вынесла папярэджанне рэдактару «Новага Часу»
Генпракуратура паведамляе, што ў рамках нагляду за выкананнем Закона аб СМІ правяла маніторынг тэматыкі публікацый газеты «Новы Час».

Паведамляецца, што аўтары публікацый выкарыстоўвалі пэўныя выразы і абароты мовы, якія «спрыялі нагнятанню напружанасці ў грамадстве, распальванню нянавісці і варожасці ў дачыненні да прадстаўнікоў улады, супрацоўнікаў праваахоўных органаў як асобных сацыяльных груп насельніцтва».
Паколькі названыя публікацыі супярэчылі патрабаванням нацыянальнага заканадаўства аб супрацьдзеянні экстрэмізму, намеснік генпракурора абвясціў рэдактару газеты «Новы Час» афіцыйнае папярэджанне аб недапушчальнасці парушэння закона.
Размова ідзе пра наступныя публікацыі: артыкул Сяргея Салаўёва «Не вельмі заўважнае, але важнае» (№8, 26.02.2021), АРТЫКУЛ С.Пульшы «Дымавая заслона з наступствамі» (№14, 09.04.2021), артыкул А.Колб «Складаней за ўсё прымаць беззаконне» (№14, 09.04.2021).
Цяпер чытаюць
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск
Каментары