Здарэнні

Маці-адзіночцы з Івацэвічаў пагражае 3 гады хіміі — за смайлікі з гаўняшкай

Маці-адзіночка з Івацэвічаў стала фігуранткай крымінальнай справы аб абразе міліцыянта. Прычына — эмоджы з выявай вясёлай гаўняшкі.

Вользе 33 гады. Жыве з малой дачкой і мамай у Івацэвічах.

У адным з тэлеграм-каналаў хтосьці апублікаваў інфармацыю пра супрацоўніка Івацэвіцкага РУУС. У каментарах выказалася і Вольга. Яна напісала «Знаёмая морда. Чалавек — ***». Толькі замест зорачак у яе каменце былі тры эмоджы з гаўняшкай.

«У канцы лістапада я пакінула той камент. 16 снежня раніцай званок у дзверы. Мама адкрыла, увайшлі двое, адзін у цывільным, другі ў форме. Адзін мясцовы ўчастковы, другі з Брэста. 

Пачалі мяне апытваць. Я кажу: так, падпісаная на тэлеграм-канал. Каментар пакідала, — расказвае Вольга. — 

Пераапранулася, паехалі ў РАУС. Яшчэ па дарозе ім сказала: выбачацца на камеру я не буду, калі шукаеце чарговую лахушку, каб паказаць па тэлебачанні, то не на тую патрапілі.

Пакуль я была ў РАУСе, у мяне дома правялі вобшук. 

У міліцыі мне трохі пагражалі, казалі, што адвязуць у СІЗА. Я кажу: ну то вязіце, трэба будзе — пасяджу.

У выніку забралі тэлефон. 

Прадаставілі мне адвакатку, але яна мяне больш запалохвала, чым тыя міліцыянты. Адвакатка казала: а што ж ты такое зрабіла, міліцыянты такія добрыя, і далей у такім стылі.

Кажа: скажы «дзякуй», што цябе па БТ не паказалі; а зараз яшчэ і дзіця тваё могуць адабраць… 

І адвакатка, і адзін са следчых мне казалі: вось ты не працуеш, а ўсім бясплатна карыстаешся! Мяне зачапіла, я адказваю: «Бясплатна? У мяне дзіця ў садок ходзіць — мы там амаль за ўсё плацім! То адно ім купі, до другое! Ці медыцына ў нас бясплатная?»

Ну і цяпер я пад падпіскай аб нявыездзе і падазраваная па артыкуле 369».

Гэты артыкул — публічная абраза прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў. Пакаранне да 3 гадоў абмежавання волі. Вольгу як маці непаўналетняга дзіцяці, найхутчэй, могуць аштрафаваць ці адправіць на хатнюю хімію.

Пакуль што абвінавачванне жанчыне не выставілі.

«Цяпер трэба знайсці сталую працу, бо могуць пачацца праблемы, яшчэ паспрабуюць дачку адабраць», — кажа Вольга.

Але ж яна запэўнівае, што шкадаванняў няма.

«Не шкадую ні пра што. Прасіць прабачэння не буду. Калі нейкі чалавек гаўно, я яму і ў вочы магу гэта сказаць», — кажа яна.

Каментары

Цяпер чытаюць

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў129

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС Беларусі пахваліла Літву за змену рыторыкі, але афіцыйнага запыту ад Вільні на арганізацыю сустрэчы не паступала1

«Сумую па думцы, што я не дома, і па бабулях. Але не па краіне». Маналог 17‑гадовай дзяўчыны3

Як у СССР: беларуска паказала, як выглядаюць нумары ў санаторыі пад Брэстам9

Беларус у Турцыі трапіў у канфлікт у краме — і апынуўся ў мясцовай турме7

У Літве дапусцілі транзіт беларускага калію і прапанавалі ўвязаць яго з прысутнасцю сіл ЗША ў краіне27

Тунэлі пад беларуска-польскай мяжой рыюць мігранты-курды10

На палітвязняў ужо сабралі 250 тысяч еўра4

Мінус $10 тысяч. Беларуска выплачвае доўг 14‑гадовага сына, які стаў кур'ерам махляроў4

У Падмаскоўі школьнік з нажом напаў на дзяцей2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў129

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць