Грамадства

«На Акрэсціна я захварэў на каранавірус, на гэта мне адказалі: «Мы вельмі рады»

Бізнэсмен Віктар (ягоныя даныя ёсць у рэдакцыі — «НН») быў сярод затрыманых 27 сакавіка недалёка ад плошчы Бангалор. Пры затрыманні мужчына атрымаў некалькі ўдараў у галаву і пад дых.

Стандартны суд, дзе сведкам выступаў «Аляксандр Аляксандравіч Александровіч», вынік — 15 сутак адміністрацыйнага арышту.

Віктар раней удзельнічаў у акцыях пратэсту, але на суткі трапіў упершыню. Увесь тэрмін ён адбыў у ІЧУ на Акрэсціна. Сваімі ўражаннямі мужчына падзяліўся з «НН».

Родныя чакаюць затрыманых ля Акрэсціна. Фота Надзеі Бужан.

«У камеры на чатыры чалавекі нас было пятнаццаць. Душна, матрацаў не было. На ложках такія жалезныя папярэчыны, што спаць на іх немагчыма, толькі на падлозе. Святло не выключалі нават уначы.

Першыя тры дні нам моцна не дадавалі ежы, давалі толькі кашу і хлеб. Ні гарбаты, ні катлет. Калі сталі скардзіцца, то сітуацыя з ежай змянілася, сталі даваць усё.

У камеру перыядычна падкідвалі бамжоў, многія з іх былі з блохамі. Адзін прызнаваўся, што яму сказалі: «Чым горш будзе ім, тым лепш будзе для вас». Але паводзілі яны сябе годна, разумелі, у чым сітуацыя, і праблем стараліся не ствараць.

У камеры вылівалі хлорку. Як гэта адбывалася? Нас выводзяць з камеры, заліваюць два вядры, адразу нас назад. Дыхаць немагчыма. Просім нейкую анучыну, каб прыбраць. Так, далі, але была анучка як для посуду — можа, 10 на 20 сантыметраў. Як гэтым можна вымыць падлогу — незразумела.

На прагулку ніводнага разу не выводзілі, у душ — ніводнага разу. Перадачы не аддавалі. Толькі за два дні да майго вызвалення аддалі перадачкі тым, каго асудзілі на 25 ці 30 сутак, але там не хапала шмат рэчаў. Скажам, былі запісаныя цыгарэты ці цукеркі, а іх няма.

У адзін з дзён у камеру зайшоў хтосьці з начальнікаў ІЧУ і стаў выкідваць з шафак усе сумкі, таптацца па іх. Кожную ноч а 2-й і а 4-й — праверкі. Часам нават часцей, чым два разы за ноч. Нам трэба было ўставаць і здаваць справу.

За час зняволення давялося памяняць шмат камер. Мы лічылі, што ў сярэднім на адно спальнае месца прыходзілася па 3,5 чалавекі. У нейкі момант пачалася эпідэмія каранавіруса ў камеры. Мабыць, я захварэў адным з першым: у мяне знік нюх, стала ламаць цела, боль у грудной клетцы. Я сказаў пра гэта, прасіў, каб далі матрац. На свае скаргі чуў толькі: «Мы вельмі рады». Аднаго хлопца проста трэсла ўсяго, дык яму далі толькі таблетку, каб збіць тэмпературу, але ён далей спаў з астатнімі на падлозе.

Тым не менш іхнія катаванні не зламалі ніводнага чалавека, мы ўсе сядзелі на пазітыве, увесь час жартавалі і смяяліся. І гэта вельмі злавала супрацоўнікаў ІЧУ. Яны проста шалелі, што нас нічога не бярэ. Ім нашу ўнутраную свабоду ўжо не зламаць».

Каментары

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць