21-гадовая стажорка Бажэна Ярэміч аб сваім удзеле ў канстытуцыйнай камісіі: Выдатная прафесійная практыка

Пры распрацоўцы змяненняў у Канстытуцыю будуць улічаныя і прапановы моладзі. Такое меркаванне ў гутарцы з карэспандэнтам БелТА выказала выкладчык-стажор кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Бажэна Ярэміч, якая ўвайшла ў склад канстытуцыйнай камісіі.
Бажэна Ярэміч па спецыяльнасці юрыст. «Для мяне праца ў камісіі таксама стане выдатнай прафесійнай практыкай, дасць магчымасць атрымаць неацэнны прафесійны вопыт», — падкрэсліла яна.
Бажэна Ярэміч — 21-гадовая магістрантка юрыдычнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Адначасова яна з’яўляецца выкладчыцай-стажорам кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права.
«Сфера навуковых інтарэсаў — гісторыя дзяржавы і права замежных краін, гісторыя палітычных і прававых вучэнняў, міжнароднае прыватнае права, міжнароднае гуманітарнае права», — напісана на сайце ГрДУ.
Тэма дыпломнай працы ў Ярэміч наступная: «Забеспячэнне правоў чалавека ў перыяд міжнародных узброеных канфліктаў».

-
Сталі вядомыя падрабязнасці вясновай трагедыі ў Полацкім манастыры, калі жанчына загінула пры пажары. Усяму віной п'янства
-
У Гродне п'яны мужчына пайшоў на прыпынак і пужаў хлопчыка пнеўматычным пісталетам
-
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары