Меркаванні

«Вас палічаць памерлымі, але вось, вы жывыя». Бабарыка звярнуўся да беларусаў напярэдадні суда

Віктар Бабарыка перадаў пасланне для беларусаў перад судом. Прыводзім тэкст звароту палітыка цалкам.

Для многіх з нас гэты год стаў годам перамогі — перамогі над рабствам уласнай душы. На працягу многіх гадоў нас не вялі за цывілізацыяй. Нас пераконвалі, што беларусы — народ, які ходзіць пад бізуном. Што мы не здольныя самастойна прымаць рашэнні і несці адказнасць за сваю будучыню.

Але нават на закатанай у бетон дарозе прарастае жыццё. Так у Беларусі вырасла пакаленне людзей з новым поглядам на сябе, на краіну і на будучыню. Пакаленне, якое гатова змагацца за тое, каб «не быць скотам».

Самае страшнае, што за такім, здавалася б, агульнапрызнаным правам ідуць абсалютна сярэднявечныя рэпрэсіі. Нават больш. У нас сталі актуальныя тэксты, напісаныя каля дзвюх тысяч гадоў таму і звернутыя да такіх жа, як і вы, першапраходцаў і прадвеснікаў свабоды чалавека і яго права на павагу. Я маю на ўвазе тэксты евангелістаў, якія пракладвалі шлях да сэрцаў і душаў тых, хто знаходзіўся ў рабстве, і тых, хто запісвае ў сэрцах любоў да людзей. Яны неслі святло дабра, самапавагі і годнасці, прыраўніваючы чалавека да найвышэйшай каштоўнасці.

Адзін з такіх тэкстаў, зменены і адаптаваны мной пад сённяшнюю сітуацыю ў Беларусі, я хачу вам прадставіць:

Усе тыя, хто застаўся ў закладніках сённяшняй сістэмы, тыя, хто прыняў на сябе ўдары дубінак і адчуў боль і жаданне «людзьмі звацца», тыя, хто аддаў самае каштоўнае, што ёсць у чалавека — жыццё, моліць вас, каб жаданне свабоды не дарэмна было прынята вамі.

Пад ударамі, у вязніцах, у працах, у ланцужках салідарнасці, у маршах падтрымкі, у сваіх паведамленнях.

У чысціні, у разважлівасці, у вялікадушнасці, у дабрыні, у шчырай любові.

У слове ісціны са зброяй праўды ў правай і левай руцэ.

У сумленнасці і абылганыя, пры ганьбаваннях несправядлівых і пахвалах: усе называюць злачынцамі, але вы чыстыя.

Вы невядомыя, але ўсе вас пазнаюць; вас палічаць памерлымі і тымі, хто здаўся, але вось, вы жывыя.

Вас караюць, але вы не здаяцеся і не паміраеце.

Вас абражаюць, але вы не апускаецеся да хлусні ў адказ і ганьбавання; вы не ганарыцеся багаццем, але многіх ўзбагачаеце пачуццём свабоды; вы не хочаце выгады для сябе, але валодаеце каштоўным пачуццём уласнай годнасці.

Вам не страшна з людзьмі, але вашы сэрцы перапаўняе каханне.

У свет светлы і радасны, добры і адкрыты пройдуць і ўсе беларусы.

Не схіляйцеся пад чужое ярмо дзейнай улады, бо якія зносіны справядлівасці з беззаконнем? Што супольнага ў святла і цемры? Як сумяшчальныя кветкі, усмешкі і гвалт? Бо вы — носьбіты свабоды і павагі.

Як жа балюча і страшна, што змест такіх тэкстаў зберагае сваю важнасць у нашай краіне.

Але неверагодны гонар і захапленне выклікаюць людзі, якія нягледзячы ні на што:

— перамаглі раба ва ўласнай душы і зрабілі крок насустрач свабодзе;

— не спалохаліся пагроз і публічна выказалі сваё стаўленне да гвалту і несправядлівасці;

— ахвяравалі сваім дабрабытам, свабодай і нават жыццём дзеля таго, каб іншыя ўздыхнулі поўнымі грудзьмі чыстае паветра вызвалення.

Усё зробленае вамі — не дарма! Мы — разам, хоць і не заўсёды побач. Нас — усё больш і больш!

Змрок, злосць і хлусня не могуць быць вечнымі. Запаленае вамі святло дабра і праўды нельга пагасіць не толькі ў вашых сэрцах. Яго немагчыма схаваць ад вачэй іншых людзей. А значыць, світанак прыйдзе і асвеціць прасторы нашай Беларусі.

Каментары

Цяпер чытаюць

На пратэстанцкі фестываль у «Чыжоўку-Арэну» едзе амерыканскі прапаведнік Франклін Грэм. Разам з ім чакаюць Коўла з жонкай12

На пратэстанцкі фестываль у «Чыжоўку-Арэну» едзе амерыканскі прапаведнік Франклін Грэм. Разам з ім чакаюць Коўла з жонкай

Усе навіны →
Усе навіны

Будучым перакладчыкам прапануюць вучыць англійскую і кітайскую мовы праз выступы Лукашэнкі — ёсць і адпаведныя падручнікі15

6 вайсковых машын, 20 машын суправаджэння. Прыезд Лукашэнкі ў рэзідэнцыю на Гомельшчыне трапіў на спадарожнікавы здымак16

«Пакуль заявак нуль». У віленскай школе Stembridge расказалі, як ідзе набор у садкоўскую групу з беларускай мовай навучання14

«Аблівалі фарбай помнікі, вырывалі крыжы». Падлеткі пашкодзілі больш за 50 магіл на Радаўніцу. Іх затрымаў спецназ4

Беларусь увайшла ў сусветны антытоп-5 па колькасці нараджэнняў19

Міністр замежных спраў Польшчы сустрэўся з Джонам Коўлам4

Салаўёў выбачыўся перад Вікторыяй Боняй, але адмовіўся выбачацца перад Мелоні5

Тэйлар Свіфт дамагаецца прававой абароны фразы «Прывітанне, гэта Тэйлар Свіфт»

Улады Беларусі прасілі Расію перадаць ім украінскія радовішчы на Данбасе. Тыя яшчэ нават не акупаваныя17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На пратэстанцкі фестываль у «Чыжоўку-Арэну» едзе амерыканскі прапаведнік Франклін Грэм. Разам з ім чакаюць Коўла з жонкай12

На пратэстанцкі фестываль у «Чыжоўку-Арэну» едзе амерыканскі прапаведнік Франклін Грэм. Разам з ім чакаюць Коўла з жонкай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць