Свет

Прыняцце 21‑га пакета санкцый супраць Расіі перанеслі яшчэ на тыдзень

Прыняцце 21‑га пакета санкцый Еўрапейскага саюза супраць Расіі адклалі яшчэ на адзін тыдзень. Новае абмеркаванне і спроба ўхваліць дакумент запланаваныя на 22 ліпеня падчас пасяджэння Камітэта пастаянных прадстаўнікоў ЕС (Coreper), паведамляе «Еўрапейская праўда».

Фота: vecteezy.com

Паводле звестак дыпламатаў, апошняе перад летнім перапынкам пасяджэнне паслоў ЕС стане магчымасцю дасягнуць дамоўленасці па новым пакеце санкцый.

Перашкодай для хуткага прыняцця рашэння сталі рознагалоссі паміж краінамі ЕС. Грэцыя выступае за захаванне магчымасці перапрадаваць расійскі звадкаваны газ у трэція краіны. Аўстрыя, у сваю чаргу, патрабуе выключыць з санкцыйнага спісу расійскую інвестыцыйную кампанію, каб можна было размарозіць яе актывы і выплаціць кампенсацыю аўстрыйскай банкаўскай групе Raiffeisen.

Паведамляецца, што для Аўстрыі ўжо прапанавалі кампрамісны варыянт, які цяпер разглядаецца ў Вене. Для Грэцыі таксама плануюць падрыхтаваць магчымы кампраміс на працягу тыдня.

Раней Coreper не змог прыняць канчатковае рашэнне па новым пакеце санкцый, але пагадзіўся часова захаваць абмежаванне на цану расійскай нафты да 23 ліпеня.

Першапачаткова ЕС імкнуўся зацвердзіць новыя санкцыі да 15 ліпеня, бо заканчваўся тэрмін, звязаны з пераглядам цэнавага абмежавання на расійскую нафту.

Раней магчымасць блакіроўкі пакета таксама разглядалі Балгарыя і Італія, якія патрабавалі выключыць з санкцыйных спісаў актыўнага прыхільніка вайны, маскоўскага патрыярха Кірыла. Пасля выкрэслівання Кірыла са спісу іх пярэчанні былі знятыя.

Каментары

Цяпер чытаюць

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане3

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Усе навіны →
Усе навіны

Новы ці ўжываны? Колькі каштуюць Geely і Belgee з прабегам і ці моцна яны страчвалі ў цане4

Статкевіч: Учора было парушана ключавое правіла гандлю23

Трамп падпіша закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі2

Украінскія дроны атакавалі вайсковы аэрадром у Растове-на-Доне і НПЗ у Яраслаўлі

Прафесійныя спартсмены падселі на вішні і вішнёвыя напоі. Што гэта дае?

У Берліне загадкава знікаюць вераб'і. Навукоўцы не ведаюць чаму4

Некалькі вызваленых палітвязняў правялі свой першы вечар на волі ў віленскай беларускай карчме «1863» ФОТАФАКТ7

Зменяцца правілы працы кантралёраў у грамадскім транспарце

Літоўская стаматалогія за гадзіну адгукнулася дапамагчы беларусам. Невядомыя гісторыі першага дня вызваленых палітвязняў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане3

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць