Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»2323

Мядзведзеў: А чаго ж тады грошы просіце?

Расійскі прэзідэнт заступіўся за Пуціна з Кудрыным, якіх збэсціла беларускае начальства. Піша ў сваім блогу на НН Аляксандр Класкоўскі.

Хаця ўчора крамлёўскі ананім і заявіў, што інцыдэнт вычарпаны, рэха палемікі між Лукашэнкам і Кудрыным працягвае адгукацца.

Сёння за Кудрына (а значыць і за Пуціна, які на пару з віцэ-прэм'ерам згуляў 28 траўня ў Мінску ў добрага і злога следчых) заступіўся прэзідэнт Мядзведзеў. Ён назваў недапушчальнымі з гледзішча дыпламатычнай этыкі выказванні на адрас прадстаўнікоў расійскай дзяржавы, якія дазволіў сабе кіраўнік адной з краін — найбліжэйшых партнёраў Расіі.

У чый гарод каменьчык, вожыку зразумела. Параўнанне Кудрына з «адмарозкамі» медыі растыражавалі на ўвесь свет.

Такім чынам, Мядзведзеў падкрэслівае: Крэмль і маскоўскі Белы дом — адна каманда.

Лукашэнка апошнія месяцы не аднойчы спрабаваў убіць клін між Мядзведзевым і Пуціным. Рэфрэнам гучала: мы з расійскім прэзідэнтам дамаўляемся, а іхні ўрад нашы дамоўленасці тарпедуе!

Лукашэнкаўская ж прэса пасля эпатажных заяў Кудрына ў Мінску кпіла з яго: маўляў, сам вісіць на валаску, а нас, бач, павучае!

Сапраўды, да міністра фінансаў у Крамля ёсць пытанні. Нават Мядзведзеў аднаго разу параіў яршыстаму Кудрыну «прытрымаць язык». Пайшла пагалоска пра яго хуткую адстаўку. Але зараз расійскі прэзідэнт дэманструе: гуляць на нашых унутраных супярэчнасцях у Мінска не атрымаецца.

Апошнія дні беларускае начальства разгарнула запознены контрпіяр пасля скандальнага і правальнага «саюзнага саўміну». Сідорскі нават параўнаў Кудрына з кладаўшчыком. Хаця той, адрозна ад нашых «крэпкіх хазяйсцвеннікаў», яшчэ і выкладае на прэстыжнай кафедры.

Канечне, у мінскіх заявах Кудрына быў элемент правакацыі, але ж спробы іх абвергнуць і давесці, што беларуская мадэль на вышыні, надта няўклюдныя.

Што і падкрэсліў сёння Мядзведзеў, зладзіўшы для беларускага начальства маленькі ўрок палітэсу. Маўляў, мы не апускаемся да асабістых выпадаў на адрас кіраўнікоў суседніх краін, «хаця мы маглі б сказаць што-небудзь адносна эфектыўнасці эканамічных захадаў, якія імі робяцца, чаму яны звяртаюцца да нас па дапамогу, падтрымку».

Карацей, калі вы такія разумнікі, дык чаго ж вы такія бедныя?

І вось гэта прынцыповы момант. Так, Расія цісне, шантажуе. Прапаноўваць крэдыт сваімі рублямі замест абяцаных раней долараў, канечне ж, не надта карэктна (памятаеце «Вяселле ў Малінаўцы»: бяры, я сабе яшчэ намалюю!). Але ж хто стаіць з працягнутай рукой?

Гордасць не у тым, каб абкласці некага, а ў тым, каб не выпрошваць. Але дзеля гэтага трэ' было 15 гадоў весці зусім іншую палітыку. Сёння ж — заканамернае пахмелле пасля оргіі «братняй інтэграцыі». Ну а народу, агаломшанаму дэвальвацыяй, схаваным беспрацоўем і прасяданнем заробкаў, — дык і ўвогуле пахмелле пасля чужога вяселля.

Каментары23

Цяпер чытаюць

Расіянка расказвала пра глыбінную моц Лукашэнкі — цяпер яна ў слязах з'язджае з Беларусі10

Расіянка расказвала пра глыбінную моц Лукашэнкі — цяпер яна ў слязах з'язджае з Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў, што Пуцін не пачаў бы вайну, каб Расію не выключылі з «Вялікай васьмёркі»12

У Віцебску двухгадовы хлопчык упаў з дзясятага паверха

Паліна з Салігорска набрала 400 балаў на экзаменах. Вось куды яна будзе паступаць7

У Кіраўску брат забіў сястру, хочучы абараніць яе ад мужчын са сваіх галюцынацый

На Заслаўскім замку спрабуюць раскрыць таямніцу падземнага ходу2

Іран прыпыніў здабычу газу на найбуйнейшым у свеце радовішчы

Пасля разносу Лукашэнкі «Беларусьфільм» бярэцца ствараць «лінейку сваіх серыялаў»5

«Гэта не самы прывабны варыянт». Што думаюць беларусы пра ўвядзенне Грузіяй трохгадовага ДНЖ для айцішнікаў3

Трамп не збіраецца падпісваць заяву G7 па пытанні ізраільска-іранскага канфлікту

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянка расказвала пра глыбінную моц Лукашэнкі — цяпер яна ў слязах з'язджае з Беларусі10

Расіянка расказвала пра глыбінную моц Лукашэнкі — цяпер яна ў слязах з'язджае з Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць