У камандзе Латушкі замена — новы адказны за спорт. Даведаліся, чаму сышла Герасіменя
Вадзім Крывашэеў стаў адказным за моладзевую палітыку і спорт у Нацыянальным антыкрызісным упраўленні (НАУ). Раней гэтая пасада была за прызёркай алімпійскіх гульняў у плаванні Аляксандрай Герасіменяй. Што стаіць за зменай?
Вадзіму Крывашэеву 38 гадоў. Калісьці займаўся веласпортам. Быў дырэктарам Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па веласпорце, а ў 2016 — заняў аналагічную пасаду ў фрыстайле.

Калі пасля выбараў многія фрыстайлісты, у тым ліку славуты трэнер Мікалай Казека, падпісалі пад лістом за новыя выбары і адстаўку Лукашэнкі, то да фрыстайлістаў прыехаў намеснік міністра спорту і турызму Вячаслаў Дурноў, які прачытаў лекцыю, але не ўбачыў ніякага водгуку ў вачах прысутных. Пасля гэтага Крывашэеву было прапанавана звольніцца — праз праваленую ідэалагічную работу.
Пасля гэтага міністр спорту Сяргей Кавальчук прапаноўваў Крывашэеву перайсці ў РЦАП па водных лыжах, але функцыянер адмовіўся. У пачатку верасня Крывашэева звольнілі з працы. Адметна, чыноўнік прызнаваўся, што галасаваў на выбарах за Лукашэнку, але потым кардынальна змяніў погляды пасля гвалту першых дзён пасля выбараў. Тое самае казаў і Мікалай Казека.
У прэс-службе НАУ так патлумачылі змену: «Герасіменя сканцэнтравалася на працы ў Фондзе спартыўнай салідарнасці, працы ў яе шмат. Вадзім Крывашэеў прыйшоў у каманду НАУ, каб займацца спартовым кірункам і служыць мастком паміж намі і фондам для сумесных праектаў».

Вядома, што Герасіменя сама дапамагла знайсці сабе змену ў асобе Крывашэева.
Як стала вядома «Нашай Ніве» з некалькіх крыніц, асноўнай прычынай сыходу Герасімені з НАУ стала хуткае папаўненне ў сям’і. У сувязі з гэтым Аляксандра крыху змяншае актыўнасць.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары