Грамадства6060

Памёр Юрый Зісер

Пасля працяглай хваробы ў Мінску 17 мая на 60-м годзе жыцця памёр Юрый Зісер, заснавальнік партала Tut.by, хостынг-правайдара hoster.by, прадпрымальнік, грамадскі дзеяч, мецэнат.

Юрый Зісер нарадзіўся 28 чэрвеня 1960 года ў Львове, яго бацька быў інжынерам, мама — музыкам. Вышэйшую адукацыю атрымаў у Паўночна-Заходнім політэхнічным інстытуце ў Санкт-Пецярбургу па спецыяльнасці «Электронныя вылічальныя машыны». У юнацтве паспеў папрацаваць паштальёнам. Працаваў тэхнікам і праграмістам у Львове.

У 80-х пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай культуролагам Юліяй Чарняўскай і пераехаў да яе ў Мінск.

Некалькі гадоў быў сістэмным праграмістам у НДІ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі ў Бараўлянах, займаўся навукай. У пачатку 90-х правёў два гады ў Лангепасе Цюменскай вобласці — працаваў праграмістам у кааператыве «Паходня».

У 1992 годзе заснаваў кампанію «Надзейныя праграмы», якая займалася распрацоўкай банкаўскага праграмнага забеспячэння.

У 2000 годзе з бясплатнай пошты стартаваў партал Tut.by, які за некалькі гадоў стаў самым папулярным беларускім анлайн-рэсурсам. Юрый Зісер сам неаднаразова публікаваўся на Tut.by. Займаў актыўную грамадзянскую пазіцыю.

Абараняў журналісцкую свабоду супрацоўнікаў Tut.by.

Стаяў ля вытокаў шэрагу беларускіх і міжнародных інтэрнэт-праектаў. Быў актыўным удзельнікам стартап-руху, ментарам. Актыўна займаўся дабрачыннасцю і мецэнацтвам.

Горача захапляўся класічнай музыкай, любіў джаз. Вырашыў атрымаць другую вышэйшую адукацыю — музычную. І ў 2013 годзе паступіў у Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі на клас аргана, які паспяхова скончыў у 2015 годзе. Адно з апошніх пачынанняў Юрыя Зісера — аднаўленне арганаў Беларусі. Пры яго фінансавай падтрымцы былі адноўлены арганы ў Мінску, Нясвіжы, Пінску.

Выказваем спачуванні родным і блізкім.

У сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй развітанне пройдзе ў вузкім коле.

Каментары60

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 17

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Усе навіны →
Усе навіны

Германія запатрабавала скараціць праект бюджэту ЕС на сотні мільярдаў еўра. З бюджэту ЕС фінансуецца і беларуская культура19

Віктар Пракапеня зарэгістраваў у Польшчы яшчэ адну кампанію6

Незвычайнае кафэ адчынілася ў Мінску. У ім трэба самому запарваць сабе «ролтан»3

У Мінску пабудуюць тры флагманскія медыцынскія цэнтры

Не толькі Geely. Якія яшчэ кітайскія аўто сталі папулярныя ў Беларусі6

Сезон у НХЛ пачнуць пяцёра беларускіх хакеістаў

Нямецкага футбаліста атруціў яго аднаклубнік. Магчыма, праз рэўнасць

Зяленскі: Расія фактычна пачала дадатковую мабілізацыю2

Амерыканскія войскі цалкам пакінулі Ірак1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 17

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць