Грамадства2424

Што здарылася з асабістым фатографам Аляксандра Лукашэнкі?

Аляксандра Лукашэнку ў паездках суправаджаюць журналісты дзяржаўных газет і тэлеканалаў. Але ёсць і персанальны фатограф. Шмат гадоў на гэтай пасадзе працуе Андрэй Стасевіч.

Андрэй Стасевіч паміж Аляксандрам Лукашэнкам і Уладзімірам Пуціным. фота Rrfi.fr

Апошнім часам фатограф знік з радараў. Аказалася, Стасевіч у бальніцы ўжо амаль месяц: пнеўманія і станоўчы тэст на каранавірус.

«Яму стала кепска недзе на Вялікдзень. З прэзідэнтам у манастыр ён не ездзіў, здаецца, але працаваў недзе ў Мінску. Вярнуўся ўвечары дадому — і стала кепска, тэмпература з’явілася, — распавёў «Нашай Ніве» сын Стасевіча. — Бацьку шпіталізавалі, дыягнаставалі двухбаковую пнеўманію. Стан больш-менш, на шчасце, на вентыляцыі лёгкіх не ляжыць, але лечыцца ўжо чатыры тыдні».

Па словах сына, у Стасевіча знайшлі каранавірус.

«Не ведаю, дзе ён мог захварэць. Ён амаль увесь час быў на працы, перад хваробай пастаянна ў паездках. Можа, падчас нейкай камандзіроўкі», — кажа сын.

Сям’ю фатографа таксама праверылі на «карону», ніхто з іх не захварэў.

Каментары24

Цяпер чытаюць

Лукашэнка сустрэўся з пратэстанцкім пастарам Франклінам Грэмам9

Лукашэнка сустрэўся з пратэстанцкім пастарам Франклінам Грэмам

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі: Расія ўдарыла па доме ў Кіеве зусім новай ракетай X-101. Значыць, кампаненты завозяцца1

У Дзяржынску прадаюць Дом гандлю амаль за 5 мільёнаў даляраў

У Лошыцкім парку на вадзе з'явілася дзіўная пена. З чаго гэта?3

«Нешта ў грыбы сёлета расхацелася». Пад Барысавам на полі пабачылі адразу пяць мядзведзяў7

Пры куплі патрыманага аўто праходзіць новы тэхагляд больш не трэба1

Ціханоўская: Дзеці хутка вернуцца да мяне ў Варшаву. Вельмі чакаю13

Рубіа: Украінская армія цяпер самая баяздольная ў Еўропе6

Заблакавалі ў ютубе ўсе каналы міжнароднага радыё «Беларусь»1

Беларуска заразілася шаленствам ад бяздомнага ката, а да доктара не пайшла10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка сустрэўся з пратэстанцкім пастарам Франклінам Грэмам9

Лукашэнка сустрэўся з пратэстанцкім пастарам Франклінам Грэмам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць