Эканоміка22

Падрыхтаваны праект указа па падтрымцы эканомікі, прадугледжана адтэрміноўка па арэндзе

Урад падрыхтаваў комплексны праект указа «Аб падтрымцы эканомікі», які ў тым ліку прадугледжвае адтэрміноўку па арэндзе, паведамляе interfax.by.

Як паведаміў Дзяржкамітэт па маёмасці (ДКМ) у праект указа, у прыватнасці, уключаны прапановы камітэта па падтрымцы арандатараў у тых галінах, якія адчулі найбольш моцны ўплыў эпідэміялагічнай сітуацыі (турыстычныя і транспартныя паслугі, гасцінічны і санаторны бізнес, грамадскае харчаванне, бытавыя паслугі).

Нормы праекта распаўсюджваюцца на арандатараў нерухомасці, якая знаходзіцца ў дзяржаўнай уласнасці.

Праектам указа прадугледжваецца адтэрміноўка да 30 верасня 2020 года па аплаце арэнднай платы за карыстанне такой маёмасцю (кампенсацыі расходаў, звязаных з утрыманнем i эксплуатацыяй гэтай маёмасці) з растэрміноўкай выплаты па 31 снежня 2020 года.

Для арэндадаўцаў плануецца ўстанавіць на аналагічны тэрмін адтэрміноўку выканання абавязацельстваў у дачыненні да арэнднай платы за зямлю, падатку на зямлю, падатку на нерухомасць.

У мэтах недапушчэння росту арэнднай платы ў сувязі з павелічэннем базавай арэнднай велічыні праектам указа з 1 красавіка 2020 года ўводзіцца мараторый на павелічэнне базавай арэнднай велічыні і арэнднай платы на тэрмін да 30 верасня 2020 года.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый8

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка праігнараваў сённяшнія ўрачыстасці ў Мінску31

Святыя красоўкі. Сеціва абмяркоўвае вінтажны абутак папы Льва XIV

Ці хантавірус небяспечны і ці можа ён стаць новым кавідам?1

Чалы: Метадолагі — гэта секта. А Мацкевіч паказаў сваю прафнепрыдатнасць у 2020‑м82

Іранскі ўрок. КНДР увяла аўтаматычны ядзерны ўдар у выпадку забойства Кім Чэн Ына16

Як купляць парфуму як парыжанка1

У мінчукоў знік інтэрнэт ад «Космас Тэлекам»3

У Смалявічах адкрылі аддзяленне банка, якое працуе адзін дзень на тыдзень

У Тэнерыфэ прыбыў круізны лайнер з успышкай хантавіруса. Пасажыраў эвакуіруюць і адправяць у свае краіны3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый8

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць