Культура1313

Прэзентавалі кліп і песню «25 сакавіка» Вайцюшкевіча на верш Някляева ВІДЭА

25 сакавіка да 102-й гадавіны абвяшчэння незалежнасці БНР грамадскія кампаніі «Будзьма беларусамі!» і «Годна» прэзентавалі кліп і песню «25 сакавіка» ў выкананні Змітра Вайцюшкевіча на верш Уладзіміра Някляева.

Зміцер Вайцюшкевіч распавёў пра стварэнне песні:

— У студзені я ехаў на машыне і падумаў, што не ведаю песні пра 25 сакавіка, дзе б гучалі менавіта гэтыя словы — «25 сакавіка». Таму я звязаўся з Уладзімірам Някляевым і папрасіў яго напісаць верш. Так нарадзілася песня.

25 САКАВІКА

Калі мы з табой мужчыны,
Калі мы не ветры ў полі,
Калі любім мы Айчыну
Як сябе — і нават болей,
Дык тады скрозь нашы целы,
Скрозь пакуты ўсе і болі
Між аблок чырвона-белых
Пралятаюць птушкі волі.

ПРЫПЕЎ:

25-га сакавіка
Лёд зімовы ламае рака,
І лунае, як ластаўка,
25-га сакавіка.
25-га сакавіка
У руцэ — каханай рука,
Напаўняе душу да крайка
25-га сакавіка.

Калі мы з табой мужчыны,
Калі носім гэта званне,
Нам з табой няма спачыну
Ні ў каханні, ні ў змаганні.
У каханні да жанчыны,
Што праводзіла ў дарогу,
У змаганні за Айчыну,
Што нам дадзеная Богам.

Кліп на гэтую песню быў зняты творчым аб’яднаннем «Інакш».

Сёння, 25 сакавіка, Зміцер Вайцюшкевіч стане госцем анлайн-свята «Годны Дзень Волі», якое ладзіць Каманда БНР100.

Каментары13

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі18

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Усе навіны →
Усе навіны

33‑гадовы беларус, што знік у Італіі, загінуў1

Беларуска ўдзельнічае ў польскім шоу на выжыванне — і рыхтуецца да шлюбу з сынам вядомай польскай спявачкі13

Кватэра ў Depo стала самай дарагой у кастрычніку. Метр ацанілі ў 8300 даляраў

Чарняўская пра «Быхаўскую мадонну»: Большасць талентаў — у падполлі або эміграцыі. Значыць, выбірай з таго, што даюць4

Украінскія дроны другі раз з пачатку восені атакавалі найбуйнейшы порт Расіі на Балтыйскім моры3

Бацька Меган Маркл пераведзены ў турму пасля таго, як зрэзаў электронны бранзалет

Удзельнічалі ў паўстаннях, былі экзатычнымі слугамі і нават ратавалі магнатаў ад даўгоў. Кім былі афрыканцы ў ВКЛ і Рэчы Паспалітай?23

Больш за 200 мільёнаў чалавек у свеце жывуць на тэрыторыях, за якія змагаюцца банды і паўстанцы3

Клізма з кока-колы дапамагла там, дзе не спрацавалі слабільныя. Як гэта магчыма?7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі18

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць