Муж ды жонка, ужо старыя людзі, ноччу прыйшлі, каб запаліць сьвечы перад бальконам галадоўшчыкаў! Калі я праходзіў побач, гэтыя людзі размаўлялі з моладзьдзю, падтрымлівалі іх.
У дзень спыненьня галадоўкі салігорскімі актывістамі розныя салігорцы, не дамаўляючыся паміж сабой, прадэманстравалі павагу да тых, хто 216 гадзінаў трымаў галадоўку. На цэнтральнай плошчы выставілі сьвечкі і бутэлькі з вадою; каля балькону – проста прыгожыя сьвечы. Мінакі ведалі сэнс акцыяў, спыняліся ды размаўлялі... Але я не пра гэта. Я вяртаўся дадому амаль празь дзьве гадзіны, недзе а палове на чацьвертую. Відовішча мяне ўразіла!
Муж ды жонка, ужо старыя людзі, ноччу прыйшлі, каб запаліць сьвечы перад бальконам галадоўшчыкаў! Калі я праходзіў побач, гэтыя людзі размаўлялі з моладзьдзю, падтрымлівалі іх.
Мне стала сорамна, што тыдзень таму ня здолеў пайсьці на мужны і неабходны крок – далучыцца да сяброў. Але гэты выпадак пераканаў мяне шчэ раз, што Беларусь прагне пераменаў.
Кастусь Мінак, Салігорск
-
«Гісторыя поўная нечаканасцяў, і не ўсе яны непрыемныя». Пісьменніца Крысціна Сабаляўскайце паразважала пра ВКЛ, Беларусь і Расію
-
Статкевіч прапанаваў лозунг, які аб’яднае большасць беларусаў
-
Губарэвіч спрабуе ўзяць Бабарыку на слабо: «Ёсць апасенні, што не атрымаецца пераадолець прахадны бар’ер на выбарах у КР?»
Каментары