Здарэнні55

Дзядзька Слава забіў знаёмую жанчыну, яе 6-гадовага сына адвёў на станцыю, пакінуў на пероне, а сам з'ехаў

Пра здарэнне, што адбылося ў Жлобінскім раёне, паведаміла ў тэлеграм-канале МУС прэс-сакратарка Вольга Чамаданава.

У міліцыю раніцай 26 жніўня патэлефанаваў дырэктар Пірэвіцкай школы. Ён паведаміў, што ў школе знаходзіцца малое дзіця без дарослых. Пра сябе хлопчык паведаміў толькі прозвішча і імя, а таксама ўзрост (6 гадоў).

Высветлілася, што хлопчыка прывяла ў школу жанчына з вёскі Салтанаўка. Яна, у сваю чаргу, распавяла, што дзіця знайшла касірка чыгуначнай станцыі. Хлопчыка суправаджаў малады мужчына, які, са слоў касіркі, быў п'яны. Пакінуўшы хлопчыка на пероне станцыі «Салтанаўка», мужчына сеў у цягнік і з'ехаў.

Жанчына забрала да сябе хлопчыка, бо яго яна не раз бачыла: ён часта заходзіў у краму разам з мамай. Жанчына паведаміла, што сям'я прыязджае ўлетку на дачу. Аднак дом, у якім пражывала сям'я, быў замкнёны.

Дзіця часова змясцілі ў прытулак да ўстанаўлення месца знаходжання бацькоў.

Да пошуку бацькоў падключыліся інспектары па справах непаўналетніх. З размовы з хлопчыкам стала вядома, што сам ён пражывае з бацькамі ў Расіі, а на станцыю яго прывёў дзядзька Слава. Пасля супрацоўнікі міліцыі звязаліся са сваякамі і ўдакладнілі, што маці дома адсутнічае і павінна знаходзіцца ў Жлобінскім раёне разам з сынам на дачы. Звязаліся з бацькам, ён прыехаў і забраў сына.

Да дома ў в. Кругавец, выехала следча-аператыўная група.

Падчас агляду прылеглай да дома тэрыторыі быў знойдзены прысыпаны зямлёй труп жанчыны. Суседзі пацвердзілі, што гэта мама хлопчыка.

Аператыўнікі крымінальнага вышуку Жлобінскага РАУС высветлілі, што ў вёсцы Кругавец пражываў 33-гадовы Слава, які падпрацоўваў на падворках у мясцовых жыхароў. Але ў апошнія дні яго ніхто не бачыў.

На працягу пяці дзён супрацоўнікі міліцыі праводзілі вышук 33-гадовага Славы, які, са словаў відавочцаў, купіў білет і з'ехаў. Сёння яго затрымалі па падазрэнні ў забойстве згаданай жанчыны (мамы хлопчыка).

Цяпер з падазраваным працуюць следчыя. Заведзена крымінальная справа.

Каментары5

Цяпер чытаюць

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць50

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць

Усе навіны →
Усе навіны

37‑гадовага веласіпедыста з Салігорска кінулі за краты за Гаюна2

ГУР заявіў, што вывеў з ладу апошні чыгуначны паром Расіі ў Керчанскім праліве

У цэнтры Мінска пачалі рамонт «чырвонага дома», даўжыня якога адзін кіламетр1

Беларус стварыў праект з аўтэнтычнымі вандроўкамі па Партугаліі — у чым яго фішка?3

«Выкінулі мяне, як бруднага сабаку». Як студэнт БДУІР з Камеруна палюбіў Беларусь, але не змог давучыцца3

СМІ раскрылі дэталі іранскага плана з 10 пунктаў па перамір’і2

У Пінску прадалі кватэру былога суддзі, які адмовіўся судзіць пратэстоўцаў4

«Лукашэнка такі: Назарбаеў кажа, што трэба сыходзіць, а я не бачу пераемнікаў». Семчанка — пра сустрэчу з Лукашэнкам летам 2020‑га16

Парад Перамогі ў Маскве можа не адбыцца ўпершыню за 30 гадоў — баяцца Украіну23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць50

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць