Гісторыя1818

Перапісваем падручнікі? Маладыя археолагі сцвярджаюць, што знайшлі найстарэйшае паселішча ў Беларусі і, магчыма, ва Усходняй Еўропе

У любым школьным падручніку гісторыі вы прачытаеце, што найстарэйшыя стаянкі на тэрыторыі Беларусі знаходзіліся каля вёсак Юравічы Калінкавіцкага і Бердыж Чачэрскага раёнаў (іх узрост — 26—24 тысячы гадоў да нашай эры). Супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі Аляксандр Вашанаў распавёў TUT.BY аб сенсацыйных знаходках, самая старажытная з якіх датуецца 250 тысячамі гадоў.

Аляксандр Гаршкоў і Аляксандр Вашанаў (справа). Фота: Аляксандр Вашанаў

Каардынаты самай старажытнай стаянкі на тэрыторыі Беларусі наступныя: Брэсцкая вобласць, Іванаўскі раён, вёска Агова. Як аб гэтым месцы даведаліся археолагі?

— Некалькі апошніх гадоў жыхар горада Іванава Юрый Селязнёў, які вельмі цікавіўся археалогіяй, пачаў ездзіць у кар'ер каля вёскі Агова, дзе здабывалі пясок. На глыбіні каля 13 метраў ён выявіў досыць цікавыя крэмневыя рэчы і адначасова звярнуўся да беларускіх і расійскіх археолагаў. Апошнія больш актыўна, чым беларусы, даследуюць палеаліт. Яны пацвердзілі, што матэрыял старажытны, выглядае вельмі архаічна.

Раскопкі ў Агове Іванаўскага раёна. Фота: Аляксандр Вашанаў

У мінулым годзе беларускія археолагі даследавалі Агова, збіралі артэфакты і прадстаўлялі папярэднія вынікі на навуковых канферэнцыях. Усе навукоўцы (з Францыі, Германіі і іншых краін) пацвердзілі, што матэрыял вельмі старажытны.

— Мы вазілі туды геолагаў з БДУ на чале з Аляксандрам Матузко. Яны прыйшлі да высновы, што гэтыя матэрыялы па геалагічных адкладах маюць узрост не болей за 250 тысяч гадоў. Гэта робіць час засялення Беларусі больш старажытным на сотню тысяч гадоў.

Больш дакладная даціроўка, паводле слоў Аляксандра Вашанова, пакуль немагчымая.

— На жаль, мы пакуль не знайшлі арганікі. Але сама калекцыя Агова налічвае ўжо некалькі тысяч артэфактаў. Ёсць рубіла, чоперы (завостраная галька або валун памерам да 7,5—10 см), пікі, адшчэпы — дастаткова сур'ёзны матэрыял. З гэтым помнікам мы толькі пачынаем працаваць.

Раскопкі ў Агове Іванаўскага раёна. Фота: Аляксандр Вашанаў

Па словах Вашанава, гэта не толькі самы старажытны помнік у Беларусі.

— Хутчэй за ўсё, гэта будзе адзін з самых старажытных помнікаў на тэрыторыі Усходняй Еўропы. Аналагі па заляганні матэрыялу і самым матэрыяле мы знаходзілі толькі ў Нямеччыне.

Знаходка ў Агове — не адзіная.

— Цяпер мы з маім калегам Аляксандрам Гаршковым займаемся даследаваннем помніка Навасёлкі каля аднайменнай вёскі Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці. Дарэчы, наша экспедыцыя адбылася шмат у чым дзякуючы ўкладу звычайных людзей, якія дапамаглі ў тым ліку фінансава. Дык вось, у 2011 годзе наша калега Ганна Цімафеенка, якая займалася вывучэннем больш позняга перыяду, сабрала там невялікую калекцыю крэмневых вырабаў (каля 30 прадметаў) і прывезла іх у Мінск.

Раскопкі ля вёскі Навасёлкі Веткаўскага раёна. Фота: Аляксандр Вашанаў

Па словах Вашанава, ён адразу зацікавіўся артэфактамі.

— Крэмень быў пакрыты тоўстым пластом паціны. Часам гэта можа сведчыць пра ўзрост матэрыялу. Таксама збянтэжыла, што прадметы маюць даволі архаічнае аблічча. Мы пракансультаваліся з калегамі з Санкт-Пецярбурга, Варшавы. Яны пацвердзілі, што гэтыя рэчы старажытныя. Аналагі гэтых рэчаў можна знайсці ў помніках арыньякскай культуры. Арыньяк — гэта першыя краманьёнцы. Узрост матэрыялаў можа дасягаць 40 тысяч гадоў. Не болей. Пакуль няма матэрыялаў з арганікі, каб вызначыць канкрэтныя даты.

Раскопкі ля вёскі Навасёлкі Веткаўскага раёна. Фота: Аляксандр Вашанаў

Але, як падкрэслівае суразмоўца TUT.BY, гэта ў любым выпадку больш старажытная стаянка, чым у Юравічах. Ды і калекцыя па артэфактах ужо большая, чым там.

— Хутчэй за ўсё, гэта найстарэйшая стаянка на паўднёвым усходзе Беларусі.

Новыя знаходкі прымусілі археолагаў перагледзець старыя калекцыі.

Раскопкі ля вёскі Навасёлкі Веткаўскага раёна. Фота: Аляксандр Вашанаў

— Ва ўсіх падручніках па археалогіі напісана, што ў Беларусі тры сярэднепалеалітычныя знаходкі са Свяцілавічаў, Абідавічаў і Падлужжа. Калі мы пачалі пераглядаць старыя калекцыі, аказалася, што іх значна больш, і што самае цікавае, адна з іх, якая была знойдзена ў смаргонскіх кар'ерах, з'яўляецца адной з самых паўночных знаходак гэтага перыяду на тэрыторыі Еўропы. Апошнія два гады — гэта сапраўдны скачок у плане вывучэння палеаліту Беларусі. 90 гадоў ён маўчаў, а затым пачаў выстрэльваць старажытнымі помнікамі. 

Каментары18

Цяпер чытаюць

Маскоўскі кіроўца з «дзявяткай» на падробленых беларускіх нумарах спрабаваў выдаць сябе за беларускага спецслужбіста3

Маскоўскі кіроўца з «дзявяткай» на падробленых беларускіх нумарах спрабаваў выдаць сябе за беларускага спецслужбіста

Усе навіны →
Усе навіны

«Жыццёвы цыкл штурмавіка — 12 дзён». Z-блогер шчыра прызнаўся, чаму не падпісвае кантракт з Мінабароны18

Фёдар Паўлючэнка: У чым не мае рацыі Юлія Міцкевіч? Турма што, робіць кагосьці лепшым? Прыгажэйшым? Багацейшым?24

Польшча замарожвае тэрміны разгляду спраў па міжнароднай абароне да сакавіка 2026 года9

Просты трук, як выбраць шкарпэткі патрэбнага памеру5

Пад Кіевам «мабілізавалі» ката. Вайсковец хацеў падарыць дзіцяці ката з прытулку, але забраў на вуліцы чужога3

Ці патрэбна беларусам моцная рука? Эканаміст Львоўскі адказаў24

З якой бульбы лепш за ўсё рабіць дранікі8

У Вільні прайшла акцыя салідарнасці са Статкевічам3

Былы кіраўнік Прэзідэнцкага аркестра трапіў пад атаку дронаў у Данецку9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маскоўскі кіроўца з «дзявяткай» на падробленых беларускіх нумарах спрабаваў выдаць сябе за беларускага спецслужбіста3

Маскоўскі кіроўца з «дзявяткай» на падробленых беларускіх нумарах спрабаваў выдаць сябе за беларускага спецслужбіста

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць