Афіша11

«Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» — прэм'ера ў Купалаўскім!

7 ліпеня Купалаўскі парадуе гледачоў фантастычнай прэм'ерай. 

«Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» — гэта інсцэніроўка паводле твора легендарнага пісьменніка-рамантыка Яна Баршчэўскага. Містыка і фальклор, гісторыя і сучаснасць, цуды і страхі — усё знітавана ў наваколлі магічнага возера Нешчарда, куды вяртаецца з паўночнай сталіцы Расійскай імперыі пляменнік шляхціца Завальні Ян. Былы вучань Полацкага калегіума апынецца ў гушчы нечаканых падзеяў. Страта сябра і барацьба за каханне. Пагроза над Айчынай. У канфлікце рэальнасці і непраяўленага свету разгортваюцца падзеі на Купалаўскай сцэне.

Найбліжэйшыя паказы:

7 ліпеня — 19:00

8 ліпеня — 19:00

9 ліпеня — 19:00

Квіткі на спектакль шукайце ў касах тэатра.

Таксама звяртаем увагу, што тэатр прапануе зніжку 30% на шэраг спектакляў.

Атрымаць яе можна па прамакодзе kupala072019 да 12 ліпеня.

Спектаклі, што ўдзельнічаюць у акцыі, шукайце па спасылцы.

Яшчэ больш цікавых падзей шукайце на Afisha.nn.by.

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Сіл няма, рэсурсаў няма, усе стаміліся». Лукашэнка заявіў, што вайна ва Украіне ў найбліжэйшыя месяцы будзе скончаная6

«Сіл няма, рэсурсаў няма, усе стаміліся». Лукашэнка заявіў, што вайна ва Украіне ў найбліжэйшыя месяцы будзе скончаная

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускія хірургі правялі ўнікальную аперацыю на сэрцы

У Мінску сутыкнуліся два аўтамабілі і запусцілі ланцуговую рэакцыю

Харват прыйшоў уладкоўвацца ў тэхнакампанію, але замест гэтага спакусіўся на крадзеж даражэннага Bugatti ўладальніка4

Човен не збіваюць, яго знаходзяць унутры дуба. Майстар на Палессі робіць унікальныя лодкі1

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі4

Вадзім Пракоп'еў: Ціханоўскі вярнуўся ў зону камфорту. Гэта нізкая планка, але я паважаю яго выбар59

У Мінск едзе генсак АБСЕ. Латушка супраць17

У Арыны Сабаленкі падчас тэлешоу скралі заручальны пярсцёнак за 800 тысяч даляраў13

«Моцны хлапок і выбух». На гродзенскай трасе загарэлася фура1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сіл няма, рэсурсаў няма, усе стаміліся». Лукашэнка заявіў, што вайна ва Украіне ў найбліжэйшыя месяцы будзе скончаная6

«Сіл няма, рэсурсаў няма, усе стаміліся». Лукашэнка заявіў, што вайна ва Украіне ў найбліжэйшыя месяцы будзе скончаная

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць