Свет66

Гледачы «Бі-бі-сі» назвалі матэматыка Алана Т'юрынга найвялікшай асобай XX стагоддзя

У фільме «Гульня ў імітацыю» Алана Т'юрынга сыграў Бенедыкт Камбербэтч

Аўдыторыя брытанскай медыакарпарацыі «Бі-бі-сі» прызнала матэматыка Алана Т'юрынга найвялікшай асобай XX стагоддзя. Вынікі галасавання падвялі ў прамым эфіры другога канала «Бі-бі-сі» 5 лютага.

Галасаванне прайшло пасля паказу цыкла дакументальных праграм «Куміры». Выйшла сем выпускаў, кожны з якіх быў прысвечаны чатыром выбітным прадстаўнікам у пэўнай катэгорыі. Гледачам прапаноўвалася вызначыць лепшага ў кожнай з катэгорый, а потым выбраць сярод іх фіналіста.

Найвялікшымі лідарам быў прызнаны Нэльсан Мандэла, мастаком — Пабла Пікаса, спартсменам — Махамед Алі, артыстам — Дэвід Боўі. Т'юрынг заваяваў перамогу ў катэгорыі «Найбуйнейшыя навукоўцы» і пасля гэтага набраў больш за ўсё галасоў у фінале.

Матэматык і крыптограф Алан Т'юрынг найбольш вядомы тым, што яму ўдалося ўзламаць нямецкую шыфравальную машыну «Энігма» у часе Другой сусветнай вайны.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла20

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Усе навіны →
Усе навіны

Варонеж атакавалі дроны. У горадзе пажары8

Былы палітзняволены Павел Спірын месяц жыў у лесе ў Літве. Навошта?1

Лула да Сілва пераабраўся на пасаду прэзідэнта Бразіліі4

Вароны прымаюць рашэнні ўдвая хутчэй за людзей і малпаў9

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі23

Мінчанку са шпіцам высадзілі з аўтобуса — і ўсё па правілах, аказваецца7

Расійскага дэпутата з татуіроўкай Z на шыі прывезлі ў Брэст як ганаровага госця. У мінулым ён амерыканскі баец13

Зяленскі пра мірныя перамовы: Украіна не пагодзіцца на абмежаванне войска і нейтралітэт7

Рэперка Нікі Мінаж з'явілася з Трампам на мітынгу. Жартуюць, што гэта новая прэс-сакратарка1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла20

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць