Літаратура

Па-беларуску выйшла кніга Юі Вісландэр і Лоты Гефенблад «Ёрдзіс» для дзетак

Напрыканцы верасня ў выдавецтве Коska, якое выдае дзіцячую шведскую літаратуру па-беларуску, выйшла кніга Юі Вісландэр і Лоты Гефенблад «Ёрдзіс». Кніга цудоўна падыходзіць для чытання дзецям ад 6 да 10 год.

Вуліца Сонечная, дом 1 — найлепшае месца ў цэлым свеце, гэта зразумела ўжо па самой назве. Там жыве дзяўчынка Ёрдзіс, разам са сваёй сястрой, бацькамі, катамі Мікам і Прыкам і, час ад часу, з бабуляй.

Кніга «Ёрдзіс» складаецца з 12 частак, і ў кожнай частцы распавядаецца пра сяброўства, прыгоды, гульні, розныя здарэнні — усё, чым поўніцца штодзённае жыццё дзяцей.

Вось, што кажа Юя Вісландэр пра гэтую кнігу:

— Ёрдзіс — маё сапраўднае імя, але колькі я сябе памятаю, мяне называлі Юя.

Я не любіла імя Ёрдзіс. Мне здаецца, у дзяцей звычайна вельмі адмысловыя адносіны да свайго імя, і я крыху расхвалявалася, калі пабачыла «Ёрдзіс» на вокладцы. Настолькі, што мне нават стала крыху сорамна. Дзіўна, праўда?

У кніжцы шмат фантастычных дэталяў, якія апісваюць жывы свет дзяўчынкі Ёрдзіс — сакрэтная скрыня з жудаснымі паперкамі, бабуліны прынцэсачныя валасы, старая аўчына, якую Ёрдзіс называе Козачка, і шмат чаго іншага. Што з гэтага было насамрэч, ці кніжка пабудаваная на фактах з жыцця пісьменніцы?

— Я спрабавала пісаць, узгадваючы сваё ўласнае дзяцінства. Але пісьменнік мусіць ажыўляць свой расповед. Што адбывалася насамрэч? Ці гэта цікава? Але тое, што ў маёй бабулі былі доўгія прыгожыя валасы і што ў мяне была старая аўчына ў ложку, якую я называла Козачка — гэта чыстая праўда.

У мяне засталіся вельмі яскравыя ўспаміны пра дом, двор, сяброў і сябровак, маміну вопратку, але ўспаміны гэта гук, смак, пах — усё, што я адчувала ў дзяцінстве. Так што калі я ў сваёй працы дайшла да дыялогаў і моцных перажыванняў, я апынулася нібыта ў нямым кіно. Што мы насамрэч КАЗАЛІ? Як мы размаўлялі? І пачуцці — я была вельмі здзіўленая тым, як шмат пачуццяў вярнулася да мяне падчас працы. Калі я пісала раздзел, дзе Ёрдзіс губляе свайго коціка, у мяне з’явілася гусіная скура на руках, пацяклі слёзы, я аблілася халодным потам.

У першай кнізе пра Ёрдзіс усё дзеянне разгортваецца на заднім двары дома. Гэта была мая дзіцячая пляцоўка. Калі я туды вярнулася ў дарослым узросце і пабачыла маленькі заасфальтаваны лапік зямлі, заціснуты між мураванымі дамамі, узгадала адсутнасць гарачай вады ў нас дома, то маім дарослым позіркам я пабачыла беднату. Але мае дзіцячыя ўспаміны пераконваюць мяне, што гэта было цудоўнае месца для дзяцей. Куча дзяцей, якія былі нібыта адным цэлым. Мы былі свабодныя і абароненыя, двор быў нашай прасторай, а Гара побач — вялікай цёплай спінай, па якой мы караскаліся. Мы самі прыдумлялі сабе гульні. Мы гуляліся і гуляліся, і гуляліся, і гуляліся. Мы жылі ў цясноце і бацькоўскае выхаванне было вельмі простым: «На двор гуляць! Дадому есці!»

У асноўным, я пішу для маленькіх дзяцей, але найважнейшае для мяне — гульня. Я заўважыла, што я магу шмат што ўзяць са свайго дзяцінства, і мне падалося, што было б класна паспрабаваць гэта апісаць. Паглядзім, ці сённяшнія дзеці палічаць гэта цікавым. Паміж цяперашнім часам і пачаткам 50-х вялікая розніца. А можа і не, калі вядзецца пра дзяцей і іх гульні?

Кнігу можна набыць у менскіх кнігарнях.

Таксама ў выдавецтве выходзілі кнігі Юі Вісландэр «Мама Му паранілася» і кніжка-кардонка для зусім маленькіх «Крумкач кажа нельга!».

Каментары

Цяпер чытаюць

Анатоль Котаў ужо выязджаў у Турцыю і лічыў яе бяспечнай — крыніцы8

Анатоль Котаў ужо выязджаў у Турцыю і лічыў яе бяспечнай — крыніцы

Усе навіны →
Усе навіны

У Германіі настаўніца 16 гадоў знаходзілася на бальнічным і атрымлівала поўны заробак3

Мерц: Дзяржава ўсеагульнага дабрабыту фінансава нежыццяздольная12

Антаніна Канавалава расказала, як яе прымушалі падпісаць прашэнне пра памілаванне2

У Расіі просіцца на вайну асуджаны на пажыццёвае зняволенне кіраўнік групоўкі кілераў1

«Я першамайскае быдла і ліміта, базару нуль. Але блізкі да цэнтра прыняцця рашэнняў». Што Тур піша пад псеўданімам у «экстрэмісцкім» чаце43

«Хапай яе за азадак, зацягні ў туалет». У Варшаве заявілі ў пракуратуру на пікап-трэнера з Беларусі Алекса Леслі7

У Беларусі пачалі прадаваць вінаград «са смакам цукровай ваты». Што за ён?

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік «Месяц»6

Прэзідэнт Польшчы наклаў вета на папраўку да закона аб дапамозе грамадзянам Украіны8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анатоль Котаў ужо выязджаў у Турцыю і лічыў яе бяспечнай — крыніцы8

Анатоль Котаў ужо выязджаў у Турцыю і лічыў яе бяспечнай — крыніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць