Грамадства9191

«Мы не елі на касцях, косці ляжаць нашмат далей» — «праваабаронца» Алена Красоўская-Каспяровіч прыехала паесці ў Курапаты

28 ліпеня актывісты, якія дзяжураць пад варотамі рэстарана «Паедзем паядзім» у Курапатах, сутыкнуліся там з Аленай Красоўскай-Каспяровіч. Жанчына, якая сама сябе называе праваабаронцай, прыехала паесці. Скончылася ўсё сваркай з актывістамі і разборкамі з праваахоўнікамі. Міліцыю выклікала сама Красоўская.

Алена Красоўская ў Курапатах. Фота з фэйсбука Максіма Вінярскага

«Нам не далі праехаць на тэрыторыю рэстарана, абражалі нас, паводзілі сябе як не вельмі адэкватныя людзі», — распавяла «Нашай Ніве» Красоўская.

Актывісты, дарэчы, раней абвінавацілі яе ў тым жа: абразах і крыках.

«Мы прыехалі паесці. Сітуацыя з Курапатамі вельмі абурае, бо ніхто не мае права перашкаджаць мне рабіць тое, што я хачу ў межах закона. Актывісты, якія стаяць у Курапатах, займаюцца менавіта гэтым, —

расказала Красоўская. — Я лічу так: максімум, што могуць рабіць актывісты — раздаваць улёткі і тлумачыць людзям, куды яны прыехалі і што гэта за месца.

У кожнага свая праўда. Але пабудаваны рэстаран ніхто не будзе аддаваць актывістам на падставе таго, што ім так хочацца. Паводзяць сабе актывісты неадэкватна. Я падтрымліваю пазіцыю, што ў Курапатах трэба стварыць мемарыял і адчапіцца ад рэстарана. Чаму бізнэс мусіць пакутаваць ад таго, што хтосьці вырашыў, што ў тым месцы нельга есці?

Я не разумею. Мы не елі на касцях. Косці ляжаць нашмат далей. Абсалютна ніякіх праблемаў.

Я магу прыняць любыя прэтэнзіі. Але тое, як паводзяць сябе актывісты, — непрымальна. Яны кусаюць людзей, кідаюцца пад колы, абражаюць, складаюць нейкія спісы, якія збіраюцца падаваць невядома куды, кажуць, у амбасады… Гэта норма? Я лічу, гэта выклікае такі негатыў у дачыненні да Курапатаў і гэтай сітуацыі, што горш для Курапатаў ніхто нічога і не рабіў».

Красоўская дадала, што пасля відэа, якое апублікавалі актывісты, да яе пачалі падыходзіць людзі на вуліцах.

«Учора на паркоўцы падышла сям’я, кажуць, што паглядзелі відэа: маўляў, хочуць з’ездзіць у рэстаран, але баяцца. Пыталіся, як там сітуацыя ў Курапатах. Кажуць: вы малайчына, што з’ездзілі, а мы баімся, бо там тыя, неадэкватныя…» — расказала Красоўская.

Сёння Красоўская нібыта ўзначальвае праваабарончую арганізацыю «Рэгіён-119».

Па яе словах, яна дырэктар, а ў «Рэгіёне» працуе 32 чалавекі.

Але цікава, што звярнуцца ў «Рэгіён-119» па дапамогу нерэальна. Сайт у арганізацыі адсутнічае, суполкі ў сацсетках — мёртвыя, тэлефонаў у адкрытым доступе няма.

Сама Алена Красоўская тлумачыць так: «Сайт нам забілі. Не ведаю хто, была DDOS-атака. Мы яго аднаўляем, але гэта не ў прыярытэце для нас. Нас знаходзяць людзі, якім гэта трэба. Залішняя рэклама пагражае павелічэннем аб’ёмаў працы, якім мы можам не даць рады».

Красоўская адзначалася сваімі нечаканымі выказваннямі. Яна пераконвала, што ў Беларусі няма палітвязняў, што трэба больш жорстка караць па «наркатычных» артыкулах. Таксама Красоўская казала, што падтрымлівае смяротнае пакаранне.

Вядомасць яна атрымала пасля таго, як узначаліла праваабарончую арганізацыю «Платформа Інавэйшн», заснавальнік якой, Андрэй Бандарэнка, трапіў за краты.

Каментары91

Цяпер чытаюць

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу8

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу

Усе навіны →
Усе навіны

«Як скрозь зямлю праваліўся». Трэція суткі ідуць пошукі зніклага падлетка ў Бярэзінскім раёне1

Лукашэнка анансаваў перамовы з дэлегацыяй ЗША13

Офіс Ціханоўскай: Падтрымліваем прынцыповую пазіцыю Літвы ў адносінах да рэжыму Лукашэнкі7

Клан Кадыравых ва ўладзе дасягнуў амаль 100 чалавек3

Польшча можа адкрыць мяжу з Беларуссю пасля 20 лістапада9

Трамп абяцае выплаціць грамадзянам ЗША па $2000 у якасці дывідэндаў ад мытных пошлін8

СК заклікае дарослых дзяцей пажылых бацькоў зрабіць ім памяткі на выпадак тэлефанаванняў незнаёмых1

Кіраўнік МУС Літвы: Ціск на Беларусь змяншае паток кантрабандных шароў2

У Бельгіі над АЭС лёталі тры беспілотнікі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу8

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць