Здарэнні1111

У Смаргоні дзяўчына выклала ў сеціва інтымныя фота сяброўкі і атрымала год зняволення

Дзяўчына са Смаргоні, пакрыўдзіўшыся на сяброўку, выклала ў сетку яе інтымныя фатаграфіі са скрыншотамі дыялогаў, каментароў і атрымала за гэта тэрмін.

Суд Смаргонскага раёна 27 чэрвеня прысудзіў да 1 года пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання пакарання на 1 год. У гэты час абвінавачаная абавязаная не пакідаць месца жыхарства і двойчы на месяц адзначацца ў міліцыі.

— Дзяўчаты — сяброўкі і равесніцы. Пацярпелая прыйшла ў госці да абвінавачанай і засталася начаваць. У госці разрадзіўся акумулятар мабільнага тэлефона, і яна папрасіла сяброўку пазычыць сваю мабілу, каб пасядзець у сацыяльных сетках. Пакарысталася яе тэлефонам, але, вяртаючы яго, забылася выйсці з свайго акаўнта ў сацсетцы. А раніцай пайшла дадому, — распавёў kraj. by памочнік пракурора Смаргонскага раёна Даніла Тарыма.

Па словах Данілы Тарыма, калі абвінавачаная ўбачыла адкрытую старонку сваёй сяброўкі, ёй стала цікава, пра што яна там піша. Дзяўчына ўбачыла непрыемную інфармацыю пра сябе. Ёй стала крыўдна, і яна вырашыла адпомсціць.

Зрабіла скрыншоты дыялогаў і каментароў, спампавала інтымныя фатаграфіі сяброўкі. Потым у гэтай жа сацсетцы стварыла фэйкавую старонку і з яе дапамогай стала адпраўляць сябрам і знаёмым кампрамат на сяброўку.

Пацярпелая даведалася пра сябе шмат цікавага ад сяброў, якія атрымалі гэтую інфармацыю. Яна напісала заяву ў міліцыю.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі заявілі пра паспяховы пуск ракеты «Сармат»5

Галасаванне ў Каардынацыйную раду нарэшце пачалося10

Расійскі сухагруз, які перавозіў расійскія ядзерныя рэактары для КНДР, маглі падбіць тарпедамі НАТА2

«Тут яшчэ павінны даплачваць». Беларусы ў шоку ад гатэля ў Сянне з відам на райвыканкам5

Ва Украіне загінуў першы расійскі студэнт, завербаваны ў войскі БПЛА7

«Колькасць хворых павялічыцца». Сусветная арганізацыя аховы здароўя папярэдзіла пра новыя выпадкі хантавіруса2

У акупаваным Крыме ўдарам беспілотніка забіла пяць расійскіх вайскоўцаў1

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію6

У Мінску пачалі працаваць камеры для кантролю хуткасці электрасамакатаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць