Свет1616

У Літве пакуль няма відавочнага лідара на змену Грыбаўскайце

47-гадовы Саўлюс Сквярняліс — юрыст, які стаў прэм'ер-міністрам Літвы.

Даля Грыбаўскайце не зможа балатавацца на наступных прэзідэнцкіх выбарах у Літве: канстытуцыя абмяжоўвае колькасць тэрмінаў.

Хоць выбары адбудуцца толькі праз паўтара года, сацыёлагі ўжо правялі першыя апытанні папулярнасці патэнцыйных кандыдатаў. Відавочнага лідара пакуль няма.

Як паказала апытанне, праведзенае кампаніяй Spinter tyrimai, найбольшую папулярнасць маюць прэм'ер-міністр краіны Саўлюс Сквярняліс, мэр Каўнаса Вісвалдас Маціяшайціс і эканаміст Гітанас Наўседа.

Акрамя таго, у спіс трапілі дыпламат, былы амбасадар Еўрасаюза ў Расіі Вігаўдас Ушацкас, старшыня Літоўскага саюза сялян і зялёных прадпрымальнік Рамунас Карбаўскіс і дэпутатка Інгрыда Шыманіце.

Сквярняліс з Саюза сялян і зялёных папулярны сярод бяднейшых слаёў насельніцтва. Наўседу аддаюць перавагу багацейшыя і жыхары вялікіх гарадоў. Маціяшайціс здабыў папулярнасць, бо здолеў ажывіць гаспадарку і палепшыць інфраструктуру Коўна — другога па памеры горада краіны.

У Літве прэзідэнт мае меншыя паўнамоцтвы, чым у Францыі ці Расіі, але большыя, чым у парламенцкіх рэспубліках тыпу Германіі ці Латвіі. У прыватнасці, прэзідэнт вызначае замежную палітыку краіны.

Каментары16

Цяпер чытаюць

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек9

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Упершыню ўсе члены НАТА дасягнулі 2% ВУП на абарону8

«Медсястра турбуе, абнаўляю вашу медкарту». Махляры прыдумалі новую схему падману праз тэлеграм6

У Беларусь прыязджаў афіцыйны прадстаўнік Германіі6

ЗША афіцыйна знялі санкцыі з «Беларуськалія», Белінвестбанка і Мінфіна8

У мінскім метро чалавек захацеў набыць адразу 3 тысячы жэтонаў4

Пентагон можа перанакіраваць пастаўкі зброі, прызначанай для Украіны, у Іран5

МАК забараніў жанчынам-трансгендарам выступаць у жаночых спаборніцтвах3

Санаторый «Сосны» на беразе Нарачы мадэрнізуюць у сучасны велнес-цэнтр2

У былога белсатаўца Прановіча дома знайшлі некалькі сотняў грамаў псіхатропаў, у тым ліку наркотык-зомбі19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек9

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць