Грамадства2626

Расіяне задумаліся пра пераезд у Беларусь. Чаму для іх тут так мёдам намазана?

Ужо некалькі тыдняў у сацсетках шуміць новы трэнд: расіяне ўсур’ёз задумаліся пра пераезд у Беларусь не ў якасці турыстаў, а для пастаяннага жыцця. «Прыцягвае спакой і прыстойнасць беларусаў», «Смачная малочка», «Арэнда жылля таннейшая» — вось як жыхары суседняй краіны матывуюць сваё жаданне. Выданне «Анлайнер» звязалася з «завадатарамі» абмеркаванняў, гэта значыць аўтарамі пастоў, якія смела заявілі пра свае намеры памяняць месца жыхарства. Наколькі рэальныя іх планы і што менавіта прыцягвае ў Беларусі?

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Lookby.media

Адкуль шум?

Надвор’е палепшала, сонца пачало прыграваць, і расіяне традыцыйна пацягнуліся ў Мінск пагуляць па сталічных праспектах, паесці стравы беларускай кухні і пашопіцца ў мас-маркеце. Звычайна ўсё на гэтым і заканчвалася, але ў бягучым годзе нашы суседзі ўбачылі ў Беларусі не толькі турыстычны патэнцыял, а і перспектыву для пераезду і пастаяннага жыцця.

У Threads пачалі з’яўляцца адзінкавыя пасты пра гэта. Потым такіх пастоў рабілася ўсё больш… Далей жа калектыўнае несвядомае ўжо было не спыніць. Падобныя пасты запоўнілі сацсеткі.

Некаторыя з іх набралі сотні каментарыяў беларусаў. Ёсць пазітыўныя, ёсць і тыя, у якіх не відаць радасці наконт такой увагі з боку суседзяў. Мяркуючы па паведамленнях, некаторыя жыхары Мінска асцерагаюцца, што наплыў расіян падыме і без таго высокія цэны на нерухомасць.

Што кажуць расіяне?

«Анлайнер» звязаўся з расіянамі, якія пісалі пасты пра меркаваны пераезд. Яны пацвердзілі свае планы і ахвотна падзяліліся падрабязнасцямі. Цікава, што спікеры выбіраліся рандомна, але амаль усе яны і не думаюць купляць нерухомасць у Мінску. Гаворка ідзе толькі пра арэнду.

Сафія жыве ў Маскве. Яна разглядае розныя краіны для пераезду, але, паводле яе слоў, самым даступным варыянтам зараз з’яўляецца Беларусь.

«Колькі б каментарыяў у стылі «заставайцеся ў сваёй краіне» пад тым пастом мне ні напісалі, я ўпэўненая, што добрыя і прыгожыя людзі ў Беларусі ёсць. Чаму Беларусь? Беларуская мова не складаная для вывучэння, плюс і па-руску мяне заўсёды зразумеюць. Таксама, мяркуючы па каментарыях, людзі там даволі ахайныя. Пакуль не магу даць дакладны адказ, якую менавіта нерухомасць мы будзем разглядаць. Вядома, калі глядзець не ў цэнтры Мінска, то для расійскага заробку цэны вельмі нават прымальныя. Аднак, наколькі я высветліла, калі працаваць у РБ, будзе складаней».

Вольга таксама жыве ў Маскве, аднак, паводле яе слоў, мае грамадзянства ЕС. Мінск яна разглядае толькі для часовага знаходжання.

«Я збіраюся пераехаць у Мінск на 4—6 месяцаў, да восені. У мяне грамадзянства ЕС, далей я ў Літву планую з’ехаць. Таму пераезд да вас я разглядаю ўсур’ёз, але толькі на пэўны час. У перспектыве мне вельмі важныя падарожжы і прамыя рэйсы па Еўропе, а таксама магчымасць развіваць бізнэс там.

Мяне прыцягвае ў РБ тое, што ў мяне ў Мінску сябры (гэта самае галоўнае). У цэлым у Беларусі выдатныя людзі, лёгкая адаптацыя, добрая якасць і даступнасць медыцыны. У мяне праца звязаная са штучным інтэлектам, уся яна праходзіць анлайн. Нерухомасць не збіраюся купляць, а здымаць жыллё гатовая па цане арэнды маёй кватэры ў Маскве — гэта $600—700. Зараз шукаю варыянты праз сяброў».

Сафіі 18 гадоў. Яны з маладым чалавекам разглядаюць пераезд з Екацярынбурга ў Мінск.

«Настроеныя настолькі сур’ёзна, што ў красавіку паедзем на тыдзень у Мінск. Паглядзім усё сваімі вачамі. Вельмі хочацца ў вас пабываць, цікава, якія прадукты ёсць на паліцах, якія цэны. Вядома, плануем пашарыцца па ўсіх мас-маркетах! Тыя ж крамы цікавыя, творчасць. Ну і ў мяне там жывуць сваякі, не блізкія, але ўсё роўна. Тое, што яны расказвалі пра вашу краіну, вельмі нас прыцягвае!

Начутыя пра чысціню ў многіх гарадах, дагледжаныя месцы адпачынку, ветлівых і спагадлівых людзей, мясцовыя брэнды — ад касметыкі і адзення да прысмакаў і каўбас. Вельмі хочам усё паспрабаваць і паглядзець!

Пра нерухомасць мне складаней казаць. Здаецца, што ў Мінску жыллё будзе каштаваць моцна даражэй, чым у нас. Зараз мы з маладым чалавекам і сабакам здымаем двухузроўневую кватэру за 40 тысяч расійскіх рублёў ($495) у агульнай суме. А вось у сталіцы Беларусі, Мінску, дзе б нам і хацелася асесці, такая ж кватэра будзе абыходзіцца ў 50—70 тысяч ($620—860). Пакуль адказна да пошуку кватэры не падыходзілі, бо хочацца спачатку прыехаць турыстамі».

Каця жыве ў Валгаградзе. Яна ўжо вывучала варыянты для жыцця ў Беларусі. Што характэрна, дзяўчыну цікавіць не Мінск, а маленькія гарады.

«Так, ужо шукала варыянты пражывання, параўноўвала цэны, вывучала, якія неабходныя дакументы для жыцця ў РБ. Мая мама не раз наведвала Беларусь і вельмі хваліла вашу краіну. Ёй падабалася стаўленне людзей, якасць тавараў і прадуктаў, цэны. У вас кіроўцы выконваюць ПДР, у адрозненне ад нашых неадэкватных. А яшчэ яна часта казала мне: «Паспрабуйце пераехаць туды, там добра».

Калі мы гаворым пра куплю жылля, то пра гэта я не задумвалася. А вось на арэнду цэны сапраўды ніжэйшыя, чым у Валгаградзе. Мой горад — ён маленькі (1 млн жыхароў), але ўзроўні заробкаў і кошт жыцця тут наогул непараўнальныя. Арэнда 2‑пакаёвай кватэры нам абыходзіцца ў 30—35 тысяч рублёў ($370—430). А вось цэны на жыллё ў невялікіх беларускіх гарадах радуюць. Было б крута зняць штосьці ў раёне 20 000 рублёў ($250)».

Эксперт: «Доля пакупнікоў-расіян можа вырасці да 10%»

Сваю пазіцыю наконт ажыятажу з пераездам выказала эксперт рынку нерухомасці і аўтарка тэлеграм-канала «Литовская о жилье» Наталля Літоўская:

«У сацсетках расіянам, якія задумаліся пра пераезд, нашы суграмадзяне нагадваюць, што заробкі ў нас ніжэйшыя, менталітэт адрозніваецца, і, каб упісацца ў грамадства, варта пачынаць вучыць беларускую мову. І так, сапраўды, усё больш расіян разглядаюць варыянт куплі кватэры ў Мінску. Цікавяцца яны альбо камфортнымі новабудоўлямі, альбо другасным жыллём камфорт-класа.

Пакуль доля замежнікаў — усё тыя ж 3—4%. Рэлакацыі няма. Але можа здарыцца, што доля пакупнікоў-расіян вырасце летам да 10%. Гэта той форс-мажор, да якога грамадзяне, якія чакаюць зніжэння цэн, маральна не гатовыя. Прыток людзей з «жывымі» грашыма можа падкінуць паліва ў топку сталічных цэн. І нават невялікая дэвальвацыя гэта не нівелюе».

Каментары26

  • дух пушчы
    26.03.2026
    Не место им у нас, пусть лучше не приезжают
  • як прыехалі, так і з'едуць
    26.03.2026
    ёсць такая на ютуб БАБА ТАНЯ. Неформат. , якая рэкламуе для расейцаў Беларусь і домікі ў Беларусі, якія на продаж, каб як мага больш расейцаў ехала сюды жыць, як гэта зрабіла яна. дык вось яна кажа, што некаторыя потым вяртаюцца. па розных прычынах. але мяне здзівіла, што нават з-за клімата -
    www.youtube.com/watch?v=iYAKXi6nx6Q - Переезд в Беларусь. Что может пойти не так...
  • Вольга
    26.03.2026
    "Так не хотелось покідать Мінск" - нуўзабаве.

Цяпер чытаюць

У Беларусі адчувальна падаражэлі аўтазапчасткі — вось чаму

У Беларусі адчувальна падаражэлі аўтазапчасткі — вось чаму

Усе навіны →
Усе навіны

«Міністр у Беларусі не можа не быць саўдзельнікам злачынстваў рэжыму Лукашэнкі»: Каверын расказаў, чаму стаў такім радыкальным32

Дзеля дзяўчыны, хворай на лейкемію, гулец вярнуўся ў свой футбольны клуб. І ўжо забіў!

У Расіі для Android зрабілі незвычайную клавіятуру— яна адразу паказвае тэрмін за каментар, што вы напісалі4

Пайшла з жыцця Наталля Адамовіч3

На Мінскім паўмарафоне памёр 50‑гадовы бягун. Вось што вядома пра Аляксея Дашыневіча25

Цалкам перакрыта траса М1 пад Дзяржынскам

Сіманьян паскардзілася, што людзі ціха байкатуюць творы Z-пісьменнікаў і кінематаграфістаў2

Клімавіцкі каледж на Дні беларускага пісьменства прэзентаваў арыгінальную экспазіцыю: кулямёт Максім, гранатамёты, дубінку АМАПа, форму спецназа7

Ультраправыя ўпершыню пасля падзення Трэцяга рэйху атрымалі вялікую перамогу ў Германіі. Што гэта значыць для Еўропы91

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі адчувальна падаражэлі аўтазапчасткі — вось чаму

У Беларусі адчувальна падаражэлі аўтазапчасткі — вось чаму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць