Афіша55

У Мінску сёння прэзентуюць успаміны паўстанца 1863 года, цесця прэм'ера Грэцыі

9 лістапада а 18-й гадзіне ў Доме Ваньковічаў (вул. Інтэрнацыянальная) у рамках цыкла «Месяц польскай літаратуры» адбудзецца прэзентацыя кнігі ўспамінаў Зыгмунта Мінейкі «З тайгі пад Акропаль. Успаміны з 1848—1866 гадоў».

Успаміны пераклала Марына Запартыка, а кніга выйшла ў серыі «Беларуская мемуарная бібліятэка» y выдавецтве «Лімарыус» пры падтрымцы Польскага Інстытута ў Мінску. Вядоўца — паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч, паведамляе Польскі інстытут у Мінску.

Зыгмунт Мінейка нарадзіўся ў 1840 г. у Балванішках на Гродзеншчыне. У 1858 г. паступіў у Мікалаеўскую вайсковую акадэмію Генштаба. У 1861 г. выкладаў правілы фартыфікацыі ў Генуі. Удзельнік Паўстання 1863 года на Ашмяншчыне. Асуджаны на смерць, але смяротны вырак быў заменены на 12 гадоў катаргі ў Сібіры, адкуль уцёк. Апынуўся ў Грэцыі. Займаўся археалогіяй і знайшоў храм Зеўса ў Дадоне, будаваў алімпійскія аб’екты, прымаў удзел у грэка-турэцкіх войнах. У 1910 г. грэчаскі парламент надаў яму званне ганаровага грамадзяніна краіны. Ягоная дачка Сафія была жонкай Георгіяса Папандрэу — прэм'ера Грэцыі ў 1944—1945, 1963—1965 гг.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Бухі Ігар з Віцебска ўжо не ведае, як адбіцца ад падарункаў ад розных брэндаў. І ўжо звальняецца з завода19

Бухі Ігар з Віцебска ўжо не ведае, як адбіцца ад падарункаў ад розных брэндаў. І ўжо звальняецца з завода

Усе навіны →
Усе навіны

Хакеры ўзламалі 120 000 хатніх камер і прадавалі з іх сексуальны кантэнт4

Макрон паляцеў у Кітай1

Дарадца Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі правёў сустрэчу ў Белым доме4

Рубіа: Гэта не наша вайна8

Японцы дагэтуль не займаюцца сэксам. І ніхто не ведае чаму20

Як венесуэльскія банды і афрыканскія джыхадзісты завальваюць Еўропу какаінам2

Ушакоў: Кампрамісаў падчас сустрэчы Пуціна з Уіткафам не дасягнулі12

Паўлючэнка пра Ціханоўскага: Такім людзям не месца ў беларускай палітыцы60

На даху хмарачоса ў «Мінск-Свеце» ставяць лазеры для падсветкі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бухі Ігар з Віцебска ўжо не ведае, як адбіцца ад падарункаў ад розных брэндаў. І ўжо звальняецца з завода19

Бухі Ігар з Віцебска ўжо не ведае, як адбіцца ад падарункаў ад розных брэндаў. І ўжо звальняецца з завода

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць