Тэатр11

Пачаўся збор сродкаў на спектакль пра тэракт у мінскім метро

Набываючы квіток на будучую дакументальную пастаноўку «11 красавіка», вы такім чынам дапамагаеце ёй з’явіцца.

«11 красавіка 2011 года 14 чалавек загінулі, каля 200 — пацярпелі, з іх 167 былі гаспіталізаваныя. Мы адшукалі некаторых з іх і задалі ім некалькі пытанняў», — расказвае творчая каманда праекта.

У яе ўваходзяць удзельнікі лабараторыі сацыяльнага тэатра, створанага ў 2016 годзе на базе канцэнтрацыі «Сучаснае мастацтва і тэатр» Еўрапейскага каледжа Liberal Arts ў Беларусі. Рэжысёрам выступае Валянціна Мароз, а драматургам, які зляпіў гісторыі пацярпелых ад выбуху ў адзінае цэлае, стаў Канстанцін Сцешык.

Чытка п'есы «11 красавіка». Фота: eclab.by.

Гісторыі сведак трагедыі ўжо гучалі ў фармаце чыткі — гэта выклікала рэзананс, таму было вырашана зрабіць з іх і паўнавартасны спектакль. Грошы, якія акцёры і рэжысёр збіраюць на краўдфандынгавай платформе, пойдуць на дэкарацыі і відэаафармленне.

Адна з галоўны мэтаў спектакля — «не даць грамадству забыцца пра важныя моманты агульнай гісторыі, якія засталіся непрамоўленымі да канца». Дапамагчы ў гэтым яго стваральнікам можна вось тут. 

Каментары1

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік6

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

Кітайскі BYD кідае выклік Rolls-Royce: паказаў электрычны лімузін для звышбагатых2

Прыгоды беларуса ў Аўстрыі: арыштавалі за крадзяжы ў складзе банды, спачатку лічылі палякам, а пасля ледзь не выслалі ў Беларусь4

У Расіі экс-міністра родам з Беларусі асудзілі паўторна — яму сядзець яшчэ 14 гадоў3

Беларусаў абаранілі ад схаваных плацяжоў за інтэрнэт. Што зменіцца?

Выбар невялікі. Якую кватэру ў Мінску можна зняць за 1000 рублёў у месяц?4

Заснавальнікі «Контэ» браты Байко пашыраюць свой бізнэс у сельскай гаспадарцы3

Людзі ў шоку ад дзяржынскіх яек у краме. Фабрыка патлумачыла, што здарылася18

Украіна адхіліла прапанову Трампа аб пераглядзе межаў Данбаса11

«Белорусскій сіловік»: Узмацняецца тэндэнцыя да заканчэння «СВА»29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік6

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць