Спорт1010

СМІ: Міхаэль Шумахер зноў на мяжы жыцця і смерці

Сяміразовы чэмпіён «Формулы-1» Міхаэль Шумахер у апошнія дні адчуў сябе горш і зноў запаў у кому. На працягу 24 гадзін ён падключаны да апарата штучнага дыхання і моцна схуднеў, перадаюць інфармацыйныя агенцтвы.

Сям'я Шумахера практычна агарадзіла Міхаэля ад увагі прэсы, аднак паводле некаторай інфармацыі яму стала горш. Паводле паведамленняў членаў сям'і, «ён з апошніх сіл змагаецца за жыццё». Шумахер стаў меншы ростам (160 см супраць 174 да траўмы) і схуднеў амаль на 20 кг. Ля яго ложка кругласутачна дзяжураць лекары.

У цяперашні час 48-гадовы гоншчык знаходзіцца ў Швейцарыі. Сюды яго сям'я пераехала ў 2014 годзе, спадзеючыся на хуткае аднаўленне аўтагоншчыка. У апошні час яны загаварылі аб пераездзе ў ЗША, дзе даласкі лекар Марк Уікс абяцае зрабіць усё магчымае для спартсмена.

Нагадаем, Міхаэль Шумахер атрымаў сур'ёзную траўму галавы 29 снежня 2013 года ў французскіх Альпах. Ён выехаў за межы трасы і каля 20 метраў імчаўся па непадрыхтаваным схіле. Спатыкнуўшыся аб камень, ён упаў і стукнуўся галавой аб скалу. Пасля шпіталізацыі яго ўвялі ў штучную кому.

9 верасня 2014 года Шумахера вярнулі дадому, і ён доўгі час знаходзіўся ў вельмі цяжкім стане.

***

На тэлеграм-канал «Нашай Нівы» можна падпісацца тут.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію1

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію

Усе навіны →
Усе навіны

У адным з самалётаў «Белавія» адзін з пасажыраў закурыў падчас рэйса. У аэрапорце яго чакалі сілавікі4

Ці варта купляць закінутую хату за адну базавую і колькі гэта каштуе насамрэч? Вось што расказваюць людзі9

Anthropic: Claude шантажуе, таму што вы ўсе занадта шмат пішаце пра «злы» ШІ3

У Новай Баравой адкрылі Цэнтральны парк ФОТЫ3

Дарадца Ціханоўскай заклікаў узяць удзел у выбарах у Каардынацыйную раду25

«Не пазнала сваё дзіця». У Гомелі бяздомныя сабакі пакусалі 11‑гадовую дзяўчынку10

Кампанія Sumsub, задзейнічаная ў апрацоўцы пашпартоў беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, адрэагавала на публікацыю «НН»23

У Гомелі закрываецца мясцовая гандлёвая сетка «Аркада»1

У Слуцкім раёне двое работнікаў свінакомплексу распіхалі па мяхах 18 парасят2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію1

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць