Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»44

Гамлетаўскае пытаньне афіцыйнага Менску

Як дыстанцыяваньне ад Расеі, так і хаўрусьніцтва зь ёй сталі таварамі падвышанага попыту ў традыцыйным для беларускага кіраўніцтва палітычным торгу на два бакі. Піша ў сваім блогу Аляксандар Класкоўскі.

Як дыстанцыяваньне ад Расеі, так і хаўрусьніцтва зь ёй сталі таварамі падвышанага попыту ў традыцыйным для беларускага кіраўніцтва палітычным торгу на два бакі.

Эўропа ў беларускім пытаньні пайшла на дробны фол.

Фармальна існуе табу Брусэлю на кантакты зь беларускімі чыноўнікамі, вышэйшымі за намесьніка міністра. Між тым кіраўнік ураду Сідорскі ўжо двойчы за апошнія тыдні сустракаўся з калегамі па той бок мяжы з Эўразьвязам: спачатку з латыскім прэм'ерам Годманісам, а 2 верасьня ў Летуве зь Кіркіласам.

Камплімэнты Кіркіласа афіцыйнаму Менску (прычым са спасылкай на канцлерку Мэркель, што была нядаўна ў Вільні) выглядаюць перабольшанымі. Во, маўляў, якія зрухі: вызвалілі палітвязьняў ды пусьцілі назіральнікаў АБСЭ. А калі іх не пускалі? Тыя місіі ніяк не заміналі «элегантным перамогам». А што потым напішуць у сваіх справаздачах — гэта іх праблемы.

Жаданьне Эўропы зьнізіць планку патрабаваньняў для беларускіх уладаў відавочнае.

Прадстаўніца ЭЗ Хэльга Шмід кажа ўжо не пра дэмакратычныя выбары, а толькі аб пажаданым прагрэсе ў параўнаньні зь мінулымі кампаніямі. Улічваючы ступень іх брутальнасьці, такі прагрэс пад сілу нават айчыннаму апарату. Трохі ня так размашыста касіць апазыцыйных кандыдатаў — і ўжо можна атрымаць заліковыя балы. Як у тым анэкдоце: а мог жа і брытвай па горле паласнуць!..

Зь іншага боку, закідваць заходнікаў камянямі: маўляў, здраджваюць ідэалам дэмакратыі, «здаюць» тутэйшых барацьбітоў — справа для тытульнай апазыцыі беспэрспэктыўная.

Трэба ўключаць мазгі ды намацваць сваю нішу ў новай сытуацыі, а ня толькі клапаціцца пра захаваньне даўно выпусташанай ролі мэдыятараў між уладай і Захадам.

Што ж да Эўропы, то ў яе, бадай, маюцца «змякчальныя акалічнасьці». Па-першае, калі разабрацца, дык яна не абавязаная здабываць лепшую будучыню для беларусаў, пры тым што далёка ня ўсе яны «стогнуць пад ярмом дыктатуры», як тое любяць казаць прыхільнікі простых схемаў. Па-другое, Эўразьвяз абмалёўвае перад Менскам акно магчымасьцяў: маўляў, ня будзьце дурнямі, іншага такога шанцу можа і не паўстаць!

Вайна на Каўказе ўзрушыла сытую Эўропу. З аднаго боку, яна баіцца імпэрскага рэнэсансу Масквы, зь іншага, як паказалі вынікі экстраннага саміту ЭЗ 1 верасьня, баіцца і разьюшыць расейскага мядзьведзя.

Затое яна, магчыма, гатовая болей плаціць за тое, каб паспрабаваць выцягнуць Беларусь з-пад расейскага каўпака. У рэзалюцыі згаданага саміту падкрэсьлена, у прыватнасьці, жаданьне разьвіваць праект «Усходняе партнэрства», лабістамі якога сталі Польшча і Швэцыя і які мае на мэце ахапіць сваім уплывам Беларусь.

Як зазначыў аналітык Валер Карбалевіч, «дыстанцыяваньне ад Расеі стала таварам». Хаця, канечне, ня варта чакаць, што інвэстыцыі хлынуць да нас ракой, пакуль палітычная ды эканамічная сыстэма застаюцца па вялікім рахунку нерэфармаванымі.

Натуральна, беларускае кіраўніцтва да апошняга будзе доўжыць тактыку манэўровага паравоза.

Але ў рэшце рэшт беларускім уладам давядзецца, са слоў Карбалевіча, некага «кінуць» — ці Расею, ці Захад. Во якое гамлетаўскае пытаньне ў нашых дзяржаўных мужоў.

Пэўна ж спакушае тое, што і Масква можа заплаціць — за прызнаньне самастойнымі дзяржавамі мяцежных грузінскіх правінцый. Ва ўмовах цяперашняй ізаляцыі Расеі саюзьніцтва таксама стала таварам падвышанага попыту.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошнюю ўцечку выявілі ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне68

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошнюю ўцечку выявілі ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне

Усе навіны →
Усе навіны

У М'янме знайшлі рубін-гігант1

У Іраку аднаўляюцца біблійныя балоты Эдэму2

Пуцін заявіў, што вайна ва Украіне «блізкая да завяршэння», і хоча, каб перамоўнікам быў Шродэр28

У Барселоне на дэманстрацыю з антыпуцінскімі плакатамі нападала жанчына з чырвона-зялёным сцягам ВІДЭА8

Шоўмен Перлін прыехаў у Варшаву і здзівіўся, што там ніхто не святкуе 9 Мая. У каментарах патлумачылі17

Лукашэнка заявіў пра намер пераносіць у Беларусь парэшткі савецкіх салдат з еўрапейскіх краін21

Сабаленка вылецела з турніру ў Рыме, нават толкам і не пачаўшы гуляць4

У Маладзечне раздавалі салдацкую кашу, пад дажджом выстраілася вялікая чарга18

Паплечнік Петэра Мадзьяра, відэа з палымяным танцам якога скарыла сацсеткі, паўтарыў яго і на інаўгурацыі ВІДЭА1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошнюю ўцечку выявілі ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне68

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошнюю ўцечку выявілі ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць