Меркаванні6161

«Ваша мова — гэта штучны монстр». Блогер-ананім з Тулы наведаў Гомель і дзеліцца ўражаннямі ў быдла-стылі

Актыўны карыстальнік ЖЖ з-пад Тулы Мацвей Логаград на вялікія майскія святы, як і многія рускія, адпачываў у Беларусі. На днях ён апублікаваў ўражанні пра Гомель у сваім блогу

На фотаздымках і ў сацыяльных сетках мужчына прынцыпова не свеціцца: відаць, хвалюецца, што за яго выказванні людзі могуць і наваляць.

Перад тым, як прыводзіць цытаты з дарожных нататак, адзначым, што продкі Мацвея паходзяць з Беларусі: яго сваякі ў пошуках лепшай долі пакінулі Веткаўскі раён Гомельскай вобласці ў 1866 годзе пасля адмены прыгоннага права. Таму блогер лічыць «Белоруссію» сваёй малой радзімай. Пры гэтым яго чамусьці непакоіць прысутнасць беларускай мовы на помніках і шыльдах. Прыводзім дакладную цытату:

«Дзяржаўная мова тут раскошная! Не ведаю навошта Бацька вы*бываецца з ёй, тут усе (у Беларусі) гавораць на рускай мове. І ўсе гэтыя словаскажэнні нах*р нікому не ўпіліся. Дык навошта ўпірацца? Зараз, вядома, набягуць дзікія зграі свядомых беларусаў і накідаюць лайна ў каментах, але я ўсё роўна скажу. Ваша мова — гэта дзікая сумесь рускай, польскай, яўрэйскай і ўкраінскага суржыка. Штучны монстр. Нах*ра ён вам патрэбны?».

У добрым ракурсе Мацвей апісвае гомельскую архітэктуру, усхваленую беларускую чысціню, зялёныя паркі, аб’ёмы порцый у кафэ. Завітаўшы на мясцовую вежу агляду, ён зацікавіўся мерамі бяспекі: «Тут няма анціскачковай агароджы, як на казачным Захадзе. Гэта значыць, што любы прыдурак можа пералезці цераз парэнчы і разнесці свае мазгі аб тратуарную плітку. Адсюль вынікае, што ў Гомелі прыдуркаў няма. І «Сініх кітоў» няма. І школьніц, якія ў нас скачуць з дзевяціпавярховых дамоў, таксама няма».

Асобна блогер спыніўся на знешнасці беларускіх дзяўчат:

«Заўважыў адну цікавую асаблівасць. У Гомелі дзяўчыны вельмі мініяцюрныя. Ну рэальна маленькія. Фармату «мара педафіла». У нас у Туле таксама ёсць такія, але вельмі мала. Часцей такія трапляюцца, што я толькі з батута ім да цыцак дастаю».

Апусцім іншыя развагі і адразу скажам, што аўтар прыходзіць да высновы, што ў Беларусі парадку больш. «Сацыялізм з чалавечым тварам» яму падабаецца, а іх «капіталізм з дупай замест твару» не зусім.

Каментары61

Цяпер чытаюць

Чацвёртую лінію мінскага метро павядуць у Дражню. А «Сляпянка» і «Даўгабродская» змянілі сваё месца3

Чацвёртую лінію мінскага метро павядуць у Дражню. А «Сляпянка» і «Даўгабродская» змянілі сваё месца

Усе навіны →
Усе навіны

Ліса ўпалявала качку ў Каложскім парку ў Гродне

Француз наведаў Беларусь — назваў кухню неймавернай і ўразіўся колькасці «патрыятычных» плакатаў10

ЗША пачнуць блакаду іранскіх партоў сёння1

Хто такі Петэр Мадзьяр, які перамог Віктара Орбана12

Белы дом абмяркоўвае аднаўленне ўдараў па Іране пасля зрыву мірных перамоў

Трамп абрынуўся з крытыкай на Папу15

Выявілася, што зёлкі лекуюць свіней лепш за антыбіётыкі. Гэтае адкрыццё можа мець далёкасяжныя наступствы і для чалавека3

Ціханоўская павіншавала Мадзьяра з перамогай на выбарах11

«Цыкада» — новы варыянт Covid‑19. Ён больш небяспечны?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чацвёртую лінію мінскага метро павядуць у Дражню. А «Сляпянка» і «Даўгабродская» змянілі сваё месца3

Чацвёртую лінію мінскага метро павядуць у Дражню. А «Сляпянка» і «Даўгабродская» змянілі сваё месца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць