Здарэнні33

Суд вынес прысуд удзельнікам «банды Молнара»: ад 5 да 18 гадоў пазбаўлення волі

У Магілёве абласны суд вынес прысуд фігурантам справы так званай банды Молнара. Ключавога фігуранта — 53-гадовага бабруйчаніна Сяргея Молнара — прыгаварылі да 18 гадоў пазбаўлення волі. Абвяшчэнне прысуду прайшло ў турме №4, дзе і праходзілі ўсе судовыя пасяджэнні. Працэс быў закрытым.

Сяргей Молнар, фота auditors.by

Справу 30 жыхароў Бабруйска абласны суд Магілёва пачаў разглядаць 14 сакавіка на тэрыторыі турмы № 4. Галоўнага фігуранта справы Сяргея Молнара і яго меркаваных змоўшчыкаў абвінавацілі ў стварэнні злачыннай арганізацыі, разбоях, вымагальніцтве, махлярстве, выкраданні чалавека, наўмысным знішчэнні і пашкоджанні маёмасці, нелегальным абароце наркотыкаў і зброі.

Суду разгледзеў больш за 100 тамоў крымінальнай справы, па якой праходзіла больш за 500 пацярпелых. У матэрыялах справы фігуравала больш за 80 злачынстваў.

Некаторыя сваякі абвінавачаных былі не згодныя з абвінавачваннем. 10 кастрычніка 2016 года некалькі маці падсудных у знак пратэсту сталі перад аўтамабілем суддзі, што вёў працэс, не даючы яму ўехаць на тэрыторыю турмы.

За паўгода да гэтага сваякі абвінавачаных прасілі зрабіць судовы працэс адкрытым. Яны ездзілі ў Мінск, каб перадаць зварот на імя Аляксандра Лукашэнкі і трапіць на прыём да начальніка галоўнага ўпраўлення па ўзаемаадносінах з органамі заканадаўчай і судовай улады, пытаннях грамадзянства і памілавання Адміністрацыі прэзідэнта Жанне Цішчанка. На прыём яны не патрапілі, але прашэнне ў іх прынялі.

Для Сяргея Молнара пракурор запытаў 18 гадоў пазбаўлення волі. Да такога тэрміна, па словах сваякоў, прысутных на судзе, яго і прыгаварылі. Удзельнікаў так званай банды баксёраў Арцёма Білушкіна і Яўгена Абдуразакава прысудзілі да 13-14 гадоў пазбаўлення волі, Максіма Кудраўцава - да 5,5 гадоў пазбаўлення волі. Дзяніса Макса (Дэн Бабруйскі, якога ў пэўных колах называлі «злодзеем у законе») прысудзілі да 7 гадоў (столькі ж прасіў дзяржабвінаваўца), былога работніка агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры Іллю Лінніка - да васьмі гадоў.

Сваякі абвінавачаных паведамілі, што будуць абскарджваць прысуды.

Каментары3

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік5

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

Прыгоды беларуса ў Аўстрыі: арыштавалі за крадзяжы ў складзе банды, спачатку лічылі палякам, а пасля ледзь не выслалі ў Беларусь4

У Расіі экс-міністра родам з Беларусі асудзілі паўторна — яму сядзець яшчэ 14 гадоў3

Беларусаў абаранілі ад схаваных плацяжоў за інтэрнэт. Што зменіцца?

Выбар невялікі. Якую кватэру ў Мінску можна зняць за 1000 рублёў у месяц?4

Заснавальнікі «Контэ» браты Байко пашыраюць свой бізнэс у сельскай гаспадарцы3

Людзі ў шоку ад дзяржынскіх яек у краме. Фабрыка патлумачыла, што здарылася18

Украіна адхіліла прапанову Трампа аб пераглядзе межаў Данбаса11

«Белорусскій сіловік»: Узмацняецца тэндэнцыя да заканчэння «СВА»29

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік5

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць