Культура66

Чаму «красным» у Беларусі называлі зялёны колер?

У Мінску пачалася выстава Міхала Анемпадыстава «Колер Беларусі». Галерэя Саюза дызайнераў (Брылеўская, 14).

Чаму «красным» у Беларусі называлі зялёны колер, чаму чорны нам не страшны і ў які колер пафарбаваць сцены, каб адчуваць супакой? Міхал Анемпадыстаў можа адказаць.

28 лютага адкрылася выстава мастака, фатографа і дызайнера (а некаторым ён вядомы яшчэ як паэт і аўтар «Народнага альбома») Міхала Анемпадыстава.

«Колер Беларусі» — гэта візуальная частка яго аднайменнай кнігі, якая мае з'явіцца ў продажы ў бліжэйшы месяц.

Выставу прыняла галерэя Беларускага саюзу дызайнераў.

І ці можна было прыдумаць лепш — шэрыя сцены галерэі ідэальна пасуюць здымкам Анемпадыстава. Адзінае толькі — для такіх прэзентацый галерэя зацесная: 40 чалавек, якія завіталі на адкрыццё, — гэта быў максімум для памяшкання.

«Цяпер вельмі папулярныя гайды кшталту «Як пачаць разбірацца ў мастацтве». Але нас зусім не вучаць разбірацца ў культуры, — казала ва ўступным слове натхняльніца выставы Таццяна Вадалажская, арганізатарка лекцый Анемпадыстава ў «Лятучым універсітэце». — Лічыцца, што калі ты ў гэтай культуры нарадзіўся, то не маеш патрэбы ў такім тлумачэнні. Можа, нейкім культурам гэта і не трэба тлумачыць, але нам трэба. І Міхал тлумачыць».

Таксама Вадалажская адзначыла, што з самай першай публічнай лекцыі Анемпадыстава марыла, каб Міхал стварыў кнігу пра культуру беларускіх колераў. Прайшло ўсяго пяць гадоў — і вось мара спраўдзілася, смяецца Таццяна.

Сам Міхал Анемпадыстаў у прамове быў сціплы і сціслы.

Найперш падзякаваў настаўніку — Леніне Мікалаеўне Міронавай, прафесарцы Акадэміі мастацтваў, аўтарцы першага савецкага падручніка па каларыстыцы. Яна таксама прысутнічала на адкрыцці выставы свайго вучня. «У адным моманце я з Вамі не пагадзіўся, — звярнуўся Анемпадыстаў да выкладчыцы, — але я стаў шукаць свой адказ, і з гэтай нязгоды, з маіх пошукаў вырасла гэтая выстава».

Што ж выставіў Анемпадыстаў? Гэта серыя фотаздымкаў аб'ектаў прыроды і культуры, у якіх дамінуе пэўны колер.

Фота згрупаваныя ў сектары: бэжавы, зялёны, сіні, жоўты, чырвоны і бела-чорна-шэрая гама. Здымкі без подпісаў — каб адысці ад вербальнага ўспрымання свету і занурыцца ў візуальнае, кажа мастак.

Анемпадыстаў адзначыў, што на выставе прадстаўленыя доўгатрывалыя колеры: яны не залежаць ад моды і дамінавалі на нашай зямлі стагоддзямі і тысячагоддзямі.

Каб выявіць іх і зразумець іх значэнне, Анемпадыстаў даследаваў культуры і народы, якія жылі на тэрыторыі Беларусі цягам усёй гісторыі. Самае цікавае, смяецца ён, — у самых глыбінях, у дапісьменным грамадстве. Колеры могуць стаць правадніком у тое мінулае, пра якое мы не ведаем зусім нічога.

У бліжэйшыя тыдні арганізатары абяцаюць лекцыю Анемпадыстава пра беларускія колеры і аўтарскія экскурсіі па выставе. Сачыце за навінамі на старонцы выставы ў фэйсбуку.

Выставу можна пабачыць да 14 сакавіка ў галерэі Саюза дызайнераў (Брылеўская, 14) ад 10:00 да 18:00.

Уваход у галерэю — з двара.

Як дабрацца:

 да прыпынку «вул. Чкалава»: аўтобус 100, 4, 45, 53, 111,

да прыпынку «вул. Караткевіча»: тралейбус 11, 19, 27, 43, 51, 59, аўтобус 40, 73,

пешкі ад метро «Інстытут культуры» праз мост над чыгункай.

Заблукалі? Смела тэлефануйце, кажуць арганізатары: +375447424832.

Каментары6

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік10

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

Кітайскі BYD кідае выклік Rolls-Royce: паказаў электрычны лімузін для звышбагатых2

Прыгоды беларуса ў Аўстрыі: арыштавалі за крадзяжы ў складзе банды, спачатку лічылі палякам, а пасля ледзь не выслалі ў Беларусь4

У Расіі экс-міністра родам з Беларусі асудзілі паўторна — яму сядзець яшчэ 14 гадоў3

Беларусаў абаранілі ад схаваных плацяжоў за інтэрнэт. Што зменіцца?

Выбар невялікі. Якую кватэру ў Мінску можна зняць за 1000 рублёў у месяц?4

Заснавальнікі «Контэ» браты Байко пашыраюць свой бізнэс у сельскай гаспадарцы3

Людзі ў шоку ад дзяржынскіх яек у краме. Фабрыка патлумачыла, што здарылася18

Украіна адхіліла прапанову Трампа аб пераглядзе межаў Данбаса11

«Белорусскій сіловік»: Узмацняецца тэндэнцыя да заканчэння «СВА»29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік10

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць