Грамадства5656

Жанчына ў Мінску залезла са сцягам на кран, патрабуючы справядлівай кампенсацыі за знос дома ФОТА, ВІДЭА

Па словах яе сына Канстанціна, маці залезла на кран яшчэ вечарам у панядзелак. Жанчына знаходзілася на кране, заяўляючы, што злазіць не збіраецца. Унізе дзяжурылі супрацоўнікі МНС. Пасля доўгіх перамоваў і запэўніванняў старшыні Мінгарвыканкама, што знос будзе адкладзены, яна спусцілася.

Ад раніцы пад кранам знаходзіліся ратавальнікі, што разгарнулі надзіманую канструкцыю. Прыбыло кіраўніцтва раёна і начальнік ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Барсукоў. Ён паабяцаў Галіне Канстанцінаўне, што гатовы, калі яна спусціцца, асабіста адвезці яе на перамовы са старшынёй Мінгарвыканкама Андрэем Шорцам.

«Я не ведаю, на якіх умовах яна гатовая спусціцца, — сказаў сын Канстанцін. — Яна таемна ўсё рыхтавала. Учора сказала, што ў яе ёсць два планы. Але ніхто не думаў, што сярод іх можа быць такі».

Галіна Ігнатовіч патрабуе справядлівай кампенсацыі за знос свайго дома ў Ржаўцы, пагражаючы саскочыць уніз.

Раніцай нявестка Святлана паспрабавала ўгаварыць Галіну спусціцца, дабралася да сярэдзіны вышыні крана, але Галіна прыгразіла, што саскочыць уніз — і Святлане давялося спусціцца.

У 10.45 да прэсы выйшаў другі сын Галіны Ігнатовіч, Аляксей. Ён паведаміў: бацька, Іван Ігнатавіч, з Канстанцінам, яго жонкай і начальнікам мінскай міліцыі Барсуковым едуць на перамовы да Андрэя Шорца. Яны хочуць дамагчыся гарантый, што сёння не будзе ні прымусовага высялення, ні зносу дома. Што ім дазволяць абскардзіць рашэнне суда першай інстанцыі, па якім іх высяляюць у гарадскім судзе і, калі спатрэбіцца, у Вярхоўным.

«Мы проста хочам, каб усё было паводле закона», — удакладніў Аляксей.

У 11.10 усе вярнуліся. На нарадзе ў Шорца, па словах Святланы, нявесткі Галіны Канстанцінаўны, пракурор горада перанёс знос на 6 лютага.

Самой Галіне Канстаўцінаўне стала дрэнна. Да яе падняліся два ратавальнікі і два медыкі. У 11:20 Галіна Ігнатовіч паволі з падстрахоўкай спусцілася. Пасля таго як яе агледзелі дактары, жанчыну шпіталізавалі з пераахаладжэннем.

У лісце, які напісала Галіна Ігнатовіч, гаворыцца пра тое, што сёння яе з сям'ёй высяляюць у прымусовым парадку па рашэнні суда: «Гэтае жыллё — адзінае, якое мне перайшло ў спадчыну ад бацькоў. Іншага я сваім дзецям не змагла пабудаваць».

Выразных патрабаванняў у лісце не прапісана.

Да гэтага Ігнатовічам тлумачылі: у доме на 116 квадратных метрах прапісаныя Галіна, два яе сыны з жонкамі і дзецьмі, былы муж з новай жонкай. Усяго прапісана 11 чалавек. Сям'я настойвае на кампенсацыі ў выглядзе дзвюх кватэр для сыноў і грашовай кампенсацыі для Галіны і яе былога мужа. Паводле рашэння суда, ім выдзелілі тры кватэры.

Каментары56

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?10

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

У чата GPT здарыўся масавы збой1

Расія цяпер не трымае на тэрыторыі Беларусі вялікіх вайсковых сіл — Дзяржпагранслужба Украіны4

Ціханоўская паказала, як гуляе ў падэл на корце30

Эканаміст Львоўскі назваў самую небяспечную краіну16

У Пружанах са стралянінай затрымлівалі кіроўцу без правоў1

Кацярына Андрэева апублікавала першы допіс пасля вызвалення6

Апытанні перад выбарамі ў Каардынацыйную раду паказваюць, што Латушка захаваў найвышэйшы давер грамадства88

Цячэ вада ў ярок. На бяду, у Лагойску тая вада — каналізацыя

«Прагрэсіўная Балгарыя» ўчыстую перамагла на выбарах. Генерал Радзеў супакойвае: Працягнем еўрапейскі шлях, але крытычна8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?10

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць