Свет11

На Пензенскай ЦЭЦ адбыўся выбух, адзін чалавек загінуў

Абрушэнне даху ў раёне пятай турбіны Пензенскай ЦЭЦ прывяло да далейшага выбуху на станцыі, перадае ТАСС.

«Дах, які абрынуўся, пашкодзіў трубы газаправода, ад гэтага здарыўся выбух… Да месца аварыі падцягнуты ўсе аварыйна-выратавальныя службы горада, на месцы працуюць эксперты, якія адновяць карціну здарэння і ўстановяць акалічнасці, якія прывялі да НЗ», — сказалі ва УФСБ.

У рэгіянальным Міністэрстве аховы здароўя пацвердзілі, што пры выбуху загінуў адзін чалавек. «Адзін чалавек загінуў пры выбуху, яго смерць была канстатавана да прыезду медыцынскай брыгады. Больш, паводле нашых даных, у час выбуху ніхто не пацярпеў», — сказалі ў прэс-службе міністэрства.

На месцы выбуху задзейнічаюць аэрамабільныя групоўкі МНС і верталёты Мі-8, паведамілі ў прэс-службе цэнтральнага рэгіянальнага цэнтра МНС Расіі.

«Аэрамабільныя групоўкі Пензенскай, Тамбоўскай, Ульянаўскай, Разанскай, Саратаўскай абласцей прыведзены ў гатоўнасць, таксама ў гатоўнасці верталёты Мі-8 проціпажарнага аварыйна-выратавальнага цэнтра і Жукоўскага авіяцыйна-выратавальнага цэнтра», — удакладнілі ў прэс-службе.

Паводле інфармацыі Міністэрства энергетыкі РФ, ЧП на Пензенскай ЦЭЦ-1, якая належыць кампаніі «Т Плюс», не мае наступстваў для спажыўцоў. У сувязі з абрушэннем адключаны турбагенератар ТГ-5 (60 МВт).

«Наступстваў для спажыўцоў не было», — гаворыцца ў паведамленні міністэрства.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Рублёвыя ўклады: якія стаўкі прапануюць банкі і што адбываецца з грашыма з улікам курсаў1

Рублёвыя ўклады: якія стаўкі прапануюць банкі і што адбываецца з грашыма з улікам курсаў

Усе навіны →
Усе навіны

Іранскую студэнтку арыштавалі ў Беларусі за каментары7

У Літве заявілі пра ціск з боку ЗША па аднаўленні транзіту беларускага калію21

Былы афіцэр ФСБ расказаў, як уцякаў з Расіі ў чэраве здохлай каровы5

Быццам нічога і не было. Як цяпер выглядае гомельскі шматпавярховік, у якім адбыўся выбух

«Лічу, што гэта мая місія». Беларускамоўны Павел з ДЦП выклікаў хвалю захаплення, зайздрасці і любові10

ЗША і Кітай пагадзіліся, што Іран ніколі не будзе валодаць ядзернай зброяй5

Беларусы разабралі ўсе квіткі на Дзіму Білана ў «Мінск-Арэну» — і гэта за паўгода да канцэрта50

Што можа адбыцца на пратэстанцкім «Фестывалі надзеі», на які прыедзе прапаведнік з ЗША19

У Мінску абралі «каралеву студэнцтва»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рублёвыя ўклады: якія стаўкі прапануюць банкі і што адбываецца з грашыма з улікам курсаў1

Рублёвыя ўклады: якія стаўкі прапануюць банкі і што адбываецца з грашыма з улікам курсаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць