Свет33

Іарданскі мільярдэр стаў адной з ахвяраў стамбульскага тэракту

Адной з ахвяраў тэракту, здзейсненага ў навагоднюю ноч у Стамбуле, стаў іарданскі бізнэсмэн ірацкага паходжання, заснавальнік групы кампаній Mahdi Махамад аль-Сараф (Mohammad Al Sarraf). Пра гэта у аўторак, 3 студзеня, паведамляе The Jordan Times.

На пахаванне ахвяраў нападу прыходзяць сотні людзей. Фота AP

Адзначаецца, што ў клуб Reina мільярдэр прыйшоў разам з прыяцелем Наўрасам Асафам (Nawras Assaf), які таксама загінуў у выніку ўзброенага нападу.

Па інфармацыі выдання, сябры разам з жонкамі прыехалі ў Стамбул на святы.

«Жонка Асафа была параненая, цяпер яна знаходзіцца ў шпіталі ў цяжкім стане. Жонка Сарафа і яшчэ адна іарданская пара, якая была ў клубе, таксама пацярпела», — адзначае выданне.

Напад на начны клуб Reina у Стамбуле адбыўся ў ноч на 1 студзеня. Узброены аўтаматам мужчына застрэліў паліцэйскага, які ахоўваў ўстанову, і ўварваўся ў памяшканне, дзе знаходзіліся больш за 600 чалавек, пасля чаго адкрыў агонь.

Ахвярамі тэракту сталі 39 чалавек, сярод іх 25 замежнікаў. Яшчэ 65 чалавек атрымалі раненні. Нападніка шукаюць.

Паліцыя падазрае ў здзяйсненні нападу выхадца з Сярэдняй Азіі. Мяркуецца, гаворка ідзе аб грамадзяніне Узбекістана ці Кыргызстана. Адказнасць за напад узяла на сябе тэрарыстычная групоўка «Ісламская дзяржава».

12 чалавек арыштавалі па справе аб нападзе на клуб у Стамбуле

Каментары3

Цяпер чытаюць

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый9

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Усе навіны →
Усе навіны

У Гродне правялі рэканструкцыю вызвалення горада з фарсіраваннем Нёмана ФОТЫ9

Прапагандыстка з Кемерава, якая павіншавала маці зніклага на вайне расіяніна, выбачылася за гэта6

Хто быў нулявым пацыентам на круізным лайнеры, дзе ўспыхнуў хантавірус, і як ён заразіўся9

У колькі гадоў беларусы звычайна жэняцца і выходзяць замуж5

У Віктара Бабарыкі нарадзіўся ўнук. Яго назвалі ў гонар дзеда13

За драмай выратавання барысаўскага ката з дрэва сачылі тысячы людзей4

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошнюю ўцечку выявілі ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне73

«Нашыя людзі сярод вертухаяў». Вінаградаў — пра чалавечнасць, якая існуе нават у зняволенні4

«Пакуль я ў Беларусі, я ў стане абараняць Саюз палякаў». Пачобут патлумачыў, чаму хоча вярнуцца ў Беларусь18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый9

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць