Грамадства2424

Віталь Гуркоў сфатаграфаваўся з поп-каралём і здзівіўся выніку

На прэм'еры фільма Андрэя Курэйчыка «Парты-зан» слынны баксёр Віталь Гуркоў зрабіў супольнае фота з мастадонтам беларускай эстрады Аляксандрам Саладухам. 

«Калі гэты допіс за суткі набярэ дзесяць тысяч лайкаў, то Саладуха выступіць на разагрэве ў BRUTTO», — напісаў Віталь пад фота, трымаючы на ўвазе маючы адбыцца канцэрт у Мінск-Арэне. 

Дзесяць тысяч лайкаў, праўда, не набралося — толькі трохі больш за 2 тысячы ў фэйсбуку і 2500 у інстаграме.

У выніку Гуркоў выдаліў допіс, падсумаваўшы вынікі такой акцыі. 

«Мой сацыяльны эксперымент з поспехам скончыўся, — напісаў баксёр. — Фотаздымак спрацаваў як лакмусавая папера нашага грамадства: фота з Аляксандрам Саладухам пероўзышло ўсе рэкорды маіх сацсетак. Ажыятаж і цікавасць да персоны «легенды беларускай эстрады» нязгаслая з 1995 года!! На другім месцы [па папулярнасці ў сацсетках Гуркова] фота, дзе я ў рынгу трымаю наш гістарычны сцяг — таксама ў раёне 2 тысячаў, але менш. Людзям не цікавыя спартовыя дасягненні і навуковыя адкрыцці, творчая высокамастацкая рэалізацыя. Куды цікавейшае шоу і чаканне неймавернага, абмяркоўванне абсурдных недарэчных пытанняў».

Як удакладніла «Наша Ніва», сам допіс быў проста «прыколам». 

«Ды не, Саладуха б не выступіў на разагрэве, як гэта можна ўявіць сабе? Мы ў розных фарматах. Але тое, што фота з ім набрала больш лайкаў — гэта дзіва. Мне здавалася, што фота з нашым сцягам мацнейшае», — сказаў Гуркоў. 

Пры гэтым ён падкрэсліў, што ставіцца да Аляксандра з павагай, а ўсе тыя каментары, дзе яго называлі «прыпявалам Лукі» — недарэчныя. 

Каментары24

Цяпер чытаюць

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС23

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, хто можа купіць «Лесту» — былое падраздзяленне Wargaming1

У Гродне дзіцячы садок перарабілі ў жылы дом — вось як выглядае

Псіхіятра Уладзіміра Пікірэню абвясцілі ў вышук5

У чарговым шоу на ТНТ — беларускі дэсант: гімнастка Галкіна, баксёр Кудзін і не толькі3

У Кыргызстане так і не знайшлі цела беларускага альпініста, яго больш не будуць шукаць

Расіяне ўдарылі па рэйсавым аўтобусе на Нікапальшчыне — пяць чалавек загінулі

Усе спевакі зняліся з канцэрта Эда Шырана пасля таго, як рэпера Маклмора выгналі за прапалесцінскія выказванні48

Фатографку з Мінска асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»4

ЗША раскрылі расійскую сетку падрыхтоўкі тэрактаў і заказных забойстваў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС23

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць