Грамадства1414

Пасол Польшчы: Мы зацікаўленыя ў працоўнай сіле з Беларусі

Пра гэта заявіў 8 лістапада ў Мінску на прэс-канферэнцыі, прысвечанай праграме прасоўвання польскай прадукцыі «Смакі Еўропы», пасол у Беларусі Конрад Паўлік, паведамляе БелаПАН.

Паводле яго слоў, згодна з афіцыйнай статыстыкай, легальна ў Польшчы працуе 611 тыс. украінцаў, 9 тыс. малдаван, 7 тыс. 900 беларусаў. «На аснове гэтых звестак мы бачым, што попыт на работнікаў з іншых краін дастаткова расце на фоне зніжэння беспрацоўя ў Польшчы», — адзначыў пасол.

«Мы гатовыя прымаць на кароткачасовы перыяд (ад аднаго да шасці месяцаў) не толькі ў сельскую гаспадарку, але і ў іншыя сектары эканомікі грамадзян іншых краін, у тым ліку Беларусі. Як вы бачыце, колькасць работнікаў з Беларусі ў параўнанні з Украінай невялікая», — адзначыў кіраўнік дыпмісіі.

Паводле слоў Паўліка, кожны дзень у польскае пасольства ў Мінску паступаюць запыты ад працадаўцаў, прадстаўнікоў розных кампаній наконт работнікаў з Беларусі для кароткачасовай працы ў Польшчы ў сферы вытворчасці, сельскай гаспадаркі і паслуг.

«Цяпер важна стварыць канкрэтную структуру, куды маглі б такія заяўкі паступаць. Польскія кампаніі шукаюць пасярэднікаў, якія маглі б аб'яўляць і шукаць беларускіх работнікаў. Ёсць польскія кампаніі, зацікаўленыя стаць такімі пасярэднікамі. Мы высвятляем, якая працэдура атэстацыі і сертыфікацыі для гэтага патрабуецца ў Беларусі», — паведаміў пасол.

Ён зазначыў, што гэта толькі пачатак шляху «сістэмнага вызначэння рамак для пошуку працы ў Польшчы».

«Але мы бачым, што ёсць вялікі попыт у Польшчы, у тым ліку на працаўнікоў з Беларусі. Калі будзе такая ж зацікаўленасць і з беларускага боку, каб арганізаваць усё гэта сістэмна, мы гатовыя да супрацоўніцтва. Пакуль гэта ажыццяўляецца ў абмежаваным рэжыме, пра гэта кажа і статыстыка», — лічыць пасол.

Як зазначыў прэзідэнт Агенцтва аграрнага рынку Польшчы Лукаш Халубоўскі, сельская гаспадарка гэтай краіны — гэта яшчэ і рынак працы. Паводле яго слоў, сёння ў Мінску прайшлі перамовы аб адкрыцці польскага рынку працы сезонных работ для беларусаў.

«Мы гатовыя прымаць працоўныя рукі з Беларусі. Гатовыя гарантаваць умовы працы, сацыяльны пакет і дастойны заробак», — заявіў Халубоўскі.

На яго думку, такая магчымасць працы беларусаў з польскімі прадпрымальнікамі станоўча адаб'ецца і на інвестыцыях, таму што «гэта будзе не толькі знаёмства паміж людзьмі, але і знаёмства з новымі тэхналогіямі, што палегчыць іх перанос у Беларусь».

«Я думаю, што такое добрасуседства апынецца ўзаемавыгадным для абодвух бакоў, таму што яго пладамі будуць якасныя прадукты і інвестыцыі», — лічыць прэзідэнт агенцтва.

Каментары14

Цяпер чытаюць

Здранцвенне і страх. Беларусы ўдзельнічаюць у Венецыянскім біенале з ашаламляльным павільёнам ШМАТ ФОТА3

Здранцвенне і страх. Беларусы ўдзельнічаюць у Венецыянскім біенале з ашаламляльным павільёнам ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Банкамат не прыняў у мінчанкі 100‑рублёвыя купюры. Ва ўсіх банкнот аказалася адна асаблівасць4

Праз атаку дронаў зноў пажары ў расійскай Пермі4

У калоніі памёр асуджаны за хабар дырэктар Cкідзельскага цукровага камбіната13

У Брэсце ў Мухаўцы знайшлі цела патанулай 82‑гадовай жанчыны1

Пачобут: Кожную ноч мне сніцца турма, хоць там начных кашмараў у мяне не было4

42‑гадовую інжынерку з Калодзішчаў асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»

Масква заклікала ўлады замежных краін эвакуяваць дыпламатаў з Кіева8

У Беларусі дыстанцыйніка хацелі звольніць, бо ён тры гадзіны не быў на сувязі. Чым усё скончылася

Тэст для Кіра Стармера. У Брытаніі чакаюць мясцовых выбараў — і беспрэцэдэнтных вынікаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Здранцвенне і страх. Беларусы ўдзельнічаюць у Венецыянскім біенале з ашаламляльным павільёнам ШМАТ ФОТА3

Здранцвенне і страх. Беларусы ўдзельнічаюць у Венецыянскім біенале з ашаламляльным павільёнам ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць