Музыка33

«Народны альбом» у Беластоку — бясплатныя квіткі і візы для беларусаў

4 верасня ў Падляшскай оперы Беластока тэлеканал «Белсат» ладзіць канцэртную прэм’еру юбілейнай версіі «Народнага альбома», прымеркаванай да надыходзячага 20-годдзя аднаго за найбольш вядомых і уплывовых беларускіх музычных праектаў.

За музычную частку «Народнага альбома» традыцыйна адказвае Лявон Вольскі. Разам з ім заспяваюць і іншыя вакалісты арыгінальнага складу праекта: Зміцер Вайцюшкевіч, Аляксандр Памідораў, Вераніка Круглова, Кася Камоцкая. Агулам у праекце будзе задзейнічана больш за 20 беларускіх музыкаў — такога вялікага складу ў праекта яшчэ ніколі не было.

Разам з музычнай будзе пашырана і візуальная частка праекта. За гэта адказвае вядомы польскі тэлевізійны рэжысёр Конрад Смуга, які рабіў шмат буйных тэлевізійных праектаў для галоўных каналаў Польшчы: TVP 1, TVP 2, Polsat. Ён плануе максімальна скарыстаць тэхнічныя магчымасці Падляшскай оперы — адной з самых сучасных і прасунутых канцэртных пляцовак Польшчы. Над элементамі мастацкага аздаблення, сцэнаграфіяй і касцюмамі працуюць мастачка Алена Ігруша і стваральнік ідэі «Народнага альбома» Міхал Анемпадыстаў.

— Апошні раз мы гралі «Народны альбом» у 2008 годзе. Новая версія будзе канцэптуальна адпавядаць класічнай, але з рэалізацыяй на іншым якасным і тэхнічным узроўні, — распавядае Лявон Вольскі. — Ужо ідуць рэпетыцыі і пакуль што па музычнай частцы я ўсім вельмі задаволены. Візуальную частку распрацоўвае польскі бок, там таксама ўсё вельмі амбітна.

— Для нас гэта вялікі выклік і найвялікшы за шмат год творчы праект, які робіць «Белсат». Мы падумалі, што такой культавай з’яве, песні з якой у Беларусі ведае амаль кожны, трэба надаць прафесійную форму, якую яна заслугоўвае і на якую ніколі да гэтага не хапала грошай і магчымасцяў, — лічыць Агнешка Рамашэўская-Гузы, дырэктар тэлеканала «Белсат».

***

Квіткі на канцэрт для беларусаў будуць бясплатнымі. Каб атрымаць квіток і візавую падтрымку, трэба зарэгістравацца на адмысловай старонцы сайту тэлеканала Белсат, слушна адказаўшы на некалькі пытанняў пра песні «Народнага альбома».

Візавая падтрымка дазваляе ўладальнікам квіткоў атрымаць візы без аплаты консульскага збору (да 25 год) і за 50% консульскага збору (ад 25 год). Падаць на візу можна будзе ў Візавых цэнтрах Рэспублікі Польшча ў Мінску, Брэсце і Гродна без электроннай рэгістрацыі. Паслуга падачы платная — 15 еўра. Падрабязнасці будуць дасылацца на мэйл разам з квіткамі.

Каментары3

Цяпер чытаюць

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць22

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць

Усе навіны →
Усе навіны

Фрыдман: Вашынгтон дазволіў Ірану захаваць твар, Расія нічога не выйграла19

Беларусцы пагражае дэпартацыя з Польшчы. А пачалося з таго, што яна паскардзілася ў паліцыю на хатні гвалт1

Жанчыны ад прыроды непрыстасаваныя нараджаць на спіне, але гэты спосаб родаў стаў стандартным, каб было зручна мужчынам20

Севярынец расказаў, як адміністрацыя калоніі «віншавала» яго з днём народзін і думала падкалоць як верніка3

«Дачка тры месяцы ела пад коўдрай». Беларуская керамістка расказвае пра тое, як нанова пачала жыццё ў Літве6

Нафта апусцілася ніжэй за 100 даляраў на фоне навінаў пра перамір'е ЗША і Ірана

Іран і Аман будуць спаганяць плату за праход праз Армузскі праліў1

Трамп: Мы атрымалі ад Ірана прапанову з 10 пунктаў і лічым, што яна з’яўляецца прымальнай асновай для перамоў3

Узбекістан нечакана стаў адным з сусветных лідараў у шахматах1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць22

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць