Усяго патроху2727

Прыпяць ад світанку да світанку. ФОТЫ Віктара Малышчыца

Рака Прыпяць — гэта сапраўдная крыніца жыцця для беларускага Палесся. Увесну, асабліва пасля снежнай зімы, рака лёгка можа разліцца нават на дзесяць і болей кіламетраў. Але як толькі вада спадзе і рака вернецца ў сваё русла, яе пойма становіцца сапраўдным раем для мноства раслін, птушак і жывёл. Нездарма на сваім шляху рака праходзіць праз дзве вялікія прыродаахоўныя тэрыторыі — Нацыянальны парк «Прыпяцкі» і Палескі радыяцыйна-экалагічны запаведнік.

Нават адзін дзень, праведзены побач з ракой, пакіне безліч уражанняў і дазволіць адчуць усё хараство палескай прыроды. Таму прапануем перанесціся туды разам з фатографам Віктарам Малышчыцам і пражыць адзін дзень каля Прыпяці – ад світанку да світанку. Амаль усе фота зробленыя цягам аднаго дня ў запаведнай зоне Нацыянальнага парку «Прыпяцкі».

Першыя промні сонца асвятляюць прыпяцкія паплавы, сярод якіх там-сям раскіданыя велічныя дубы, нізкарослы кустоўнік і шматлікія пойменныя азёры-старыцы.

Над азёрамі сцелецца туман, між дубоў па пояс стаіць трава, і толькі адмеціны на дрэвах паказваюць, што ўсё гэта хараство разам з дарогай раз-пораз сыходзіць пад ваду падчас паводак.

Сонца хутка разганяе ранішні туман, і пачынаецца чарговы сонечны дзень. Дарэчы, на Гомельшчыне назіраецца найбольшая колькасць сонечных дзён у Беларусі.

Бліжэй да ракі дрэвы саступаюць месца шырокім лугам, якія ўлетку ператвараюцца ў рознакаляровы дыван з красак.

Над ракой паціху згушчаюцца фарбы вечара:

Ноч у такім месцы пакідае незабыўныя пачуцці, бо дакладна ведаеш, што ў запаведнай зоне ты цяпер сам-насам разам з Млечным Шляхам, зоркамі, салаўямі, туманнай роўняддзю вады і лісой, якая неабачліва падышла занадта блізка.

Праўда, летнія ночы ў Беларусі светлыя і кароткія. І хоць на Палессі зоркамі любавацца лепш за ўсё, нават тут паўночная частка неба асвятляецца неглыбокім сонцам усю ноч – звярніце ўвагу на левую палову гэтага здымка:

Ужо праз некалькі гадзін неба зноў пачынае ззяць залатымі промнямі. Час вяртацца дадому, таму пад промнямі ўзыходзячага сонца развітваемся з Прыпяццю, каб, канешне, вяртацца сюды яшчэ не раз.

Каментары27

Цяпер чытаюць

Адстаўны міністр-карупцыянер прадае рэспектабельны катэдж каля Драздоў. Просіць $2 мільёны2

Адстаўны міністр-карупцыянер прадае рэспектабельны катэдж каля Драздоў. Просіць $2 мільёны

Усе навіны →
Усе навіны

«Ідзём насустрач патрабаванням эстэтаў». Падобныя да пахавальных вянкоў аркі, якія абурылі гродзенцаў, прыбяруць з цэнтра горада2

Махляры стварылі клон часопіса БДУ і зараблялі на публікацыях у ім1

Ёсць першыя трыццаць градусаў у гэтым годзе

Фонд Талая зрабіў для ваеннага помніка ў Маскве сплаў з манет і прадметаў «СВА»6

Даляр на мінімалках. Чаму насуперак прагнозам эканамістаў рубель не падае, а ўмацоўваецца?13

У Расіі прадавачка скрала латарэйных білетаў на 5,5 тысяч даляраў. Які вынік?2

У свеце ёсць адзінае ўнікальнае месца, адкуль вада можа патрапіць у тры акіяны4

На Джорджу Мелоні зрабілі эратычны дыпфэйк. Яна адказала з іроніяй6

Польскія візавыя цэнтры запусцілі мабільны дадатак для падачы заявы на візу3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адстаўны міністр-карупцыянер прадае рэспектабельны катэдж каля Драздоў. Просіць $2 мільёны2

Адстаўны міністр-карупцыянер прадае рэспектабельны катэдж каля Драздоў. Просіць $2 мільёны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць