Грамадства1919

Папскі легат перадасць беларускім грэка-каталікам рэліквію св. Язафата Кунцэвіча, якой 400 год

Спецыяльны пасланнік папы Францішка, арцыбіскуп Вены кардынал Крыстаф Шонбарн, які прыбывае ў Беларусь сёння, перадасць Беларускай Грэка-Каталіцкай Царкве рэліквію — частку аблачэння святога пакутніка Язафата Кунцэвіча.

Пра гэта ўчора паведаміў сайт Венскай архідыяцэзіі. 

«Кардынал Крыстаф Шонбарн падарожнічае ў пачатку ліпеня 2016 года ў якасці пасланніка папы Францішка ў Беларусь… і таксама мае падарунак для невялікай Грэка-Каталіцкай Царквы ў Беларусі», — гаворыцца ў артыкуле.

Рэліквія святамучаніка Язафата, які быў забіты ў 1623 годзе з-за таго, што імкнуўся да еднасці хрысціян усходняга абраду ў Вялікім Княстве са Святым Пасадам, стане аб'ектам шанавання і дабраслаўленнем для беларускіх грэка-католікаў.

БГКЦ, якая была забароненая спачатку ў Расійскай імперыі, а потым у СССР, налічвае каля 10 000 вернікаў па ўсёй Беларусі, гаворыцца ў артыкуле на аўстрыйскім сайце.

Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек распавёў сайту Catholic.bу, што кардынал Крыстаф Шонбарн з'яўляецца ардынарыем для католікаў усходняга абраду ў Аўстрыі і «ведае пра жыццё нашай Царквы».

Пад яго амафорам праз пэўны час быў душпастырам беларускіх грэка-католікаў у Вене а. Андрэй Абламейка.

«Тады паўстала думка, каб частку архіерэйскай вопраткі святамучаніка Язафата перадаць нашай Царкве ў Беларусі, дзе служыў святы Язафат», — сказаў душпастыр беларускіх грэка-католікаў.

«Сёлета спаўняецца 100 год, як мошчы святамучаніка Язафата былі перанесеныя з г. Бяла Падляска (на Падляшшы ў Польшчы) да храма св. Барбары ў Вене. Яны спачывалі там да 25 лістапада 1963 года. Тады, у час ІІ Ватыканскага сабору, пры ўдзеле беларускага грэка-каталіцкага біскупа Чэслава Сіповіча, мошчы св. Язафата былі перанесеныя ў Рым, у базіліку св. Пятра», — распавёў архімандрыт Сяргей Гаек.

Каментары19

Ці варта купляць закінутую хату за адну базавую і колькі гэта каштуе насамрэч? Вось што расказваюць людзі4

Ці варта купляць закінутую хату за адну базавую і колькі гэта каштуе насамрэч? Вось што расказваюць людзі

Усе навіны →
Усе навіны

Ці могуць старшакласнікі адмовіцца ад вучэбна-палявых збораў?

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый14

У ЗША пацвердзілі выпадак заражэння хантавірусам

Брытанец з падазрэннем на хантавірус высадзіўся на самы аддалены востраў свету. Лондан адправіў яму на дапамогу медыкаў-парашутыстаў3

Атамныя мары Савецкай Беларусі: Браслаў, Віцебск, Лукомль ці Палессе? Чаму на Беларусі так і не з’явілася маштабная сетка АЭС4

Прэм'ер Індыі заклікаў грамадзян ашчаджаць паліва і не купляць золата

«Мяч на іх баку». Рыжанкоў распавёў пра адносіны з Польшчай21

Трамп двума словамі ацаніў ідэі Ірана аб завяршэнні вайны2

Даследчыкі абверглі папулярнае меркаванне пра эфект гарызантальных ці вертыкальных палосак на адзенні3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці варта купляць закінутую хату за адну базавую і колькі гэта каштуе насамрэч? Вось што расказваюць людзі4

Ці варта купляць закінутую хату за адну базавую і колькі гэта каштуе насамрэч? Вось што расказваюць людзі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць