Спорт44

Памёр вядомы беларускі хакеіст Юрый Шыпіцын

На 54-м годзе жыцця ў Маскве памёр вядомы беларускі хакеіст, выхаванец менскай школы «Юнацтва» Юрый Шыпіцын, інфармуе сайт ХК «Юнацтва-Мінск».

ria.ru

У складзе каманды СДЮШАР «Юнацтва» Юрый Шыпіцын станавіўся бронзавым прызёрам моладзевага чэмпіянату СССР. Дзякуючы разумнай і тэхнічнай гульні малады мінскі форвард запрашаўся ў юніёрскую і моладзевую зборныя Савецкага Саюза. У 1979 годзе Шыпіцын быў бронзавым прызёрам юніёрскага чэмпіянату Еўропы, годам пазней — чэмпіёнам кантынента, ў 1981-м бронзавым прызёрам моладзевага чэмпіянату свету.

Клубная кар'ера Юрыя Шыпіцына на найвышэйшым узроўні стартавала ў сезоне-1979/1980, у якім, як і ў чатырох наступных, ён абараняў колеры мінскага «Дынама». Пазней Юрый гуляў за рыжскае «Дынама», маскоўскі «Спартак» і омскі «Авангард», а таксама ў клубах Германіі і Швейцарыі. Выступаючы за маскоўскіх спартакаўцаў, Юрый Шыпіцын у 1991 годзе стаў срэбным прызёрам апошняга чэмпіянату СССР.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску90

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

Пакістан падрыхтаваў план спынення вайны паміж ЗША і Іранам, які прадугледжвае адкрыццё Армузскага праліва4

Кіроўцу з Пінска адправілі ў калонію за падрыхтоўку да «масавых беспарадкаў», «абразу» Лукашэнкі і «распальванне варожасці»

Ірына Шэйк апублікавала фоты са свайго чэлябінскага юнацтва16

Чым займаецца ўнук вядомага кампазітара і аўтара «Калыханкі» Васіля Раінчыка?1

Камандаванне вайскова-марскіх сіл Ірана: Армузскі праліў ужо ніколі не вернецца да свайго ранейшага стану4

Экіпаж «Артэміды» згубіць сувязь з Зямлёй, але ўсё ідзе па плане5

Мінск рыхтуе новыя зоны для адпачынку: што з’явіцца ў кожным раёне сталіцы

Любыя спробы нармалізаваць адносіны з Лукашэнкам будуць упірацца ў адну вялікую праблему22

Магілёвец спачатку хацеў уцячы ад даішнікаў, а потым — даць ім хабар

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску90

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць