Грамадства1919

БТ пра інцыдэнт з фарбай: Сваім недарэчным учынкам «маляры-кідалы» толькі падкрэслілі грамадскую значнасць кантэнту, які вырабляе Белтэлерадыёкампанія

Прэс-служба Белтэлерадыёкампаніі ў іранічнай манеры пракаментавала інцыдэнт каля ўваходу ў будынак, які раніцай 9 чэрвеня закідалі фарбай.

«Рана ўранку 9 чэрвеня ля Белтэлерадыёкампаніі трое ў масках, не лічачы лямпачак з фарбай, здзейснілі акт сучаснага мастацтва. Невядомыя «размалявалі» фасад будынка чырвонай фарбай і, не дачакаўшыся водгукаў арт-крытыкаў, спешна рэціраваліся з месца акцыянізму. Пакуль эксперты спрачаюцца пра яго мастацкую каштоўнасць для чалавецтва, Следчым камітэтам распачатая крымінальная справа па прыкметах учынення злачынства па артыкуле 339 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь «Хуліганства», — адзначаецца ў паведамленні.

«Згодна з законам, падобныя штукі пагражаюць аўтарам-выканаўцам пакараннем ад арышту на тэрмін ад паўгода да шасці гадоў пазбаўлення волі, — нагадвае прэс-служба НДТРК. — З высвятленнем асоб, якія пакінулі плямы на фасадзе будынка Белтэлерадыёкампаніі і на сваёй біяграфіі, прозвішчы хуліганаў, іх настаўнікаў, а таксама месцы навучання стануць вядомыя грамадскасці. Фарба з фасада змываецца хутка. А вось з твараў бацькоў і блізкіх, якія ўбачылі сваіх крэатыўных дзяцей у крымінальнай хроніцы праграмы «Зона Х», чырвань сораму сыдзе не так хутка».

«Відавочна, што сваёй перадсвітальнай выхадкай гэтыя няшчасныя хацелі дамагчыся ўвагі СМІ і славы. Але толькі прымазаліся да славы вандалаў усіх часоў і народаў, якія спальвалі кнігі ў 30-х, якія знішчалі помнікі альбо руйнавалі Пальміру зусім нядаўна. Тым самым сваім недарэчным учынкам «маляры-кідалы» толькі падкрэслілі грамадскую значнасць кантэнту, які вырабляе Белтэлерадыёкампанія», — лічаць аўтары прэс-рэлізу.

Каментары19

Цяпер чытаюць

За выбух у мінскім метро судзілі не толькі Канавалава і Кавалёва. Як склаўся лёс яшчэ трох фігурантаў справы?7

За выбух у мінскім метро судзілі не толькі Канавалава і Кавалёва. Як склаўся лёс яшчэ трох фігурантаў справы?

Усе навіны →
Усе навіны

9 краін, якія варта наведаць беларусам у гэтым годзе. Парады ад падарожніка5

Сетка кавярняў выпусціла кубачкі пад Год беларускай жанчыны. Але абышлася без беларусак10

«Пахавальныя вянкі». Улады Гродна спыталі гараджан пра аркі на галоўнай вуліцы. Больш за 1000 каментароў — і амаль усе супраць9

У Мінску з'явяцца новыя правілы для шэрынгавых самакатаў і ровараў

Самая папулярная мадэль аўтамабіля «Белджы» будзе мадэрнізаваная

У расійскім МЗС назвалі блакаванне беларускіх прапагандыстаў у ютубе «варварствам»11

Венгрыя і Расія ў канцы мінулага года ўзгаднілі 12 пунктаў далейшага збліжэння6

Назвалі імя магчымага стваральніка біткойна7

Беларуса затрымалі на Балі з наркотыкамі: яму пагражае пажыццёвае зняволенне2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За выбух у мінскім метро судзілі не толькі Канавалава і Кавалёва. Як склаўся лёс яшчэ трох фігурантаў справы?7

За выбух у мінскім метро судзілі не толькі Канавалава і Кавалёва. Як склаўся лёс яшчэ трох фігурантаў справы?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць