Свет99

СМІ: Парашэнка падрыхтаваў указ аб звальненні Саакашвілі

Пятро Парашэнка падрыхтаваў указ аб звальненні губернатара Адэскай вобласці Міхаіла Саакашвілі. Ён падпісаны, але з адкрытай датай, пішуць украінскія СМІ са спасылкай на крыніцу ў адміністрацыі прэзідэнта Украіны.

Прэзідэнт Украіны падпісаў указ аб звальненні Міхаіла Саакашвілі з пасады адэскага губернатара. Інфармацыю пра гэта апублікаваў «Апостраф» са спасылкай на выданне «Одессит».

«Апостраф» падкрэслівае, што «Одессит» належыць мэру Адэсы Генадзю Труханаву. 

Выданне «Одессит» сцвярджае, што ўказ аб звальненні Саакашвілі падпісаны з «адкрытай датай».

Крыніца выдання выказала здагадку, што праблема заключаецца ў асобе пераемніка, з якім у Кіеве яшчэ не вызначыліся. У адміністрацыі прэзідэнта разглядаюцца некалькі кандыдатур на гэтую пасаду, сярод якіх ёсць вядомыя палітыкі.

У той жа час у гутарцы з «Вести.ua» дарадца Саакашвілі вобласці Саша Баравік паведаміў, што інфармацыя аб падпісанні прэзідэнтам указа аб адстаўцы губернатара «носіць гіпатэтычны характар».

«Я ўжо чацвёрты раз чую, што прэзідэнт нібыта падпісаў звальненне губернатара. Пару дзён таму мне патэлефанаваў дэпутат ад Апазіцыйнага блока, спытаў, маўляў, як мы сябе адчуваем — гэта высілкі, якія закліканы прымусіць нас нервавацца. На самай справе фактаў, якія пацвярджалі б магчымасць звальнення, у нас няма», - заявіў Баравік.

Інфармацыя пра магчымую адстаўку Саакашвілі з'явілася ў СМІ яшчэ 21 лютага.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Усе навіны →
Усе навіны

Эклеры, баявое НЛП і дух «Вагнера». Што хаваецца за плотам спецназаўскай часці 321411

Гасцей кавярні просяць выходзіць, калі яны бяруць каву з сабой. А так можна?2

Туалет тыпу дзірка ў падлозе і шалёны холад у зале: беларусы абмяркоўваюць, чаму з дрэс-кодам у тэатры будзе складана10

Наўседа: Калі ў бліжэйшыя некалькі тыдняў не будзе шароў, не будзе нелегальных мігрантаў, магчыма, пачнем дыялог з Беларуссю22

У Расіі аштрафавалі расіяніна за пагрозы беларускаму сілавіку праз СМС1

Ціханоўская: 2 красавіка рэжым адзначае самае цынічнае свята11

Беларуска Аляксандра Борціч, якая здымаецца ў Расіі, змяніла акцёрскую прафесію5

Беларускамоўнага інжынера родам з Хойнікаў асудзілі — хутчэй за ўсё, па справе Гаюна3

Як беларусам адкрыць «шэнген»: ці можна паспець да лета-20265

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць