Улада

Кантраляваная прыватызацыя

Чарговы дэкрэт Лукашэнкі здымае значную частку абмежаваньняў на прыватызацыю.

Чарговы дэкрэт Лукашэнкі здымае значную частку абмежаваньняў на прыватызацыю.

14 красавіка 2008 г. Лукашэнка падпісаў Дэкрэт №7 «Аб унясеньні зьмяненьняў і дапаўненьняў у Дэкрэт прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 сакавіка 1998 г. №3». Паводле дакумэнта, прыватызацыя будзе працякаць згодна з трохгадовым плянам, зацьверджаным урадам і мясцовымі саветамі дэпутатаў: на працягу 2008 г. будзе зьнятае абмежаваньне на продаж акцыяў прадпрыемстваў, у статутным фондзе якіх дзярждоля перавышае 75 %; у 2009 г. такі лёс чакае прадпрыемствы з удзелам дзяржавы звыш 50 %, а пачынаючы з 2011 г. усе абмежаваньні будуць зьнятыя. Таксама паступова будуць зьнятыя абмежаваньні на перапродаж акцый беларускіх кампаній, атрыманых беларускім грамадзянамі падчас ваўчарнай прыватызацыі.

Першыя два этапы не датычаць прадпрыемстваў, што «забясьпечваюць функцыянаваньне стратэгічна значных галінаў». Сьпіс прадпрыемстваў, што падлягаюць прыватызацыі, зацьвярджаецца прэзыдэнтам.

Расейскі «Коммерсант» зьвязвае зьяўленьне новага дэкрэту з жаданьнем Лукашэнкі захаваць стабільнасьць беларускай эканомікі: «Прыватызацыйны» дэкрэт Аляксандра Лукашэнкі — гэта спроба заткнуць бюджэтныя дзіркі, выкліканыя найперш ростам цэнаў на расейскія газ і нафту. Газэта прыводзіць меркаваньне беларускага эканаміста Яраслава Раманчука пра тое, што ў прыватызацыйныя сьпісы, якія зацьвярджаюцца асабіста прэзыдэнтам, не патрапяць НПЗ, «Беларуськалій», «Белтэлекам», Беларускі мэталюргічны камбінат.

Варта нагадаць, што сёлета на пачатку сакавіка ў Беларусі быў адменены інстытут «залатой акцыі» — асаблівага права дзяржавы на ўдзел у кіраваньні гаспадарчымі таварыствамі. Зроблена гэта было з мэтай паляпшэньня інвэстыцыйнага клімату і дасягненьня ў 2008 годзе прагнозных парамэтраў эканамічнага росту, а таксама павышэньня рэйтынгу Беларусі на міжнародным узроўні і абароне правоў інвэстараў на рынку каштоўных папер. Той крок, як і ўчорашні дэкрэт, расейцы расцанілі, як вымушаную меру. «Рост цэнаў на энэрганосьбіты вымушае Беларусь заманьваць замежныя грошы. Дзеля гэтага прэзыдэнт Лукашэнка нават пайшоў на адмену «залатой акцыі» — права дзяржавы дыктаваць сваю волю прыватным кампаніям», пісала Газета.ру.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ці варта купляць закінутую хату за адну базавую і колькі гэта каштуе насамрэч? Вось што расказваюць людзі4

Ці варта купляць закінутую хату за адну базавую і колькі гэта каштуе насамрэч? Вось што расказваюць людзі

Усе навіны →
Усе навіны

Севярынец: У зале шум. Бачу, Волечка закрывае твар далонямі1

Былога вайскоўца, а цяпер электрамеханіка з Блудня асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»

Ці могуць старшакласнікі адмовіцца ад вучэбна-палявых збораў?

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый14

У ЗША пацвердзілі выпадак заражэння хантавірусам

Брытанец з падазрэннем на хантавірус высадзіўся на самы аддалены востраў свету. Лондан адправіў яму на дапамогу медыкаў-парашутыстаў3

Атамныя мары Савецкай Беларусі: Браслаў, Віцебск, Лукомль ці Палессе? Чаму на Беларусі так і не з’явілася маштабная сетка АЭС4

Прэм'ер Індыі заклікаў грамадзян ашчаджаць паліва і не купляць золата

«Мяч на іх баку». Рыжанкоў распавёў пра адносіны з Польшчай21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці варта купляць закінутую хату за адну базавую і колькі гэта каштуе насамрэч? Вось што расказваюць людзі4

Ці варта купляць закінутую хату за адну базавую і колькі гэта каштуе насамрэч? Вось што расказваюць людзі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць