Эканоміка44

Дзяржстандарт абяцае, што масавых праверак ІП не будзе

Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі ў І паўгоддзі 2016 года не плануе праводзіць праверкі дзяржаўнага нагляду адпаведнасці прадукцыі лёгкай прамысловасці патрабаванням адпаведнага Тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюза ў індывідуальных прадпрымальнікаў (ІП).

Аб гэтым заявіў намеснік старшыні Дзяржстандарту Сяргей Іўлеў на нарадзе членаў грамадскага кансультатыўнага савета (ГКС) па актуальных пытаннях работы ІП, якія ажыццяўляюць гандаль таварамі лёгкай прамысловасці, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства эканомікі, на базе якога прайшло мерапрыемства.

Паводле слоў Сяргея Іўлева, з мэтай шырокага інфармавання індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых зацікаўленых бакоў на сайце Дзяржстандарту размешчаны спецыяльны банер «Індывідуальнаму прадпрымальніку: аб пацвярджэнні адпаведнасці прадукцыі лёгкай прамысловасці ТР МС 017/2011». У ім прадстаўлена найбольш важная і неабходная інфармацыя, якая ўключае вытрымкі з нарматыўных дакументаў, растлумачэнні па працэдурах сертыфікацыі і дэкларавання, пералікі органаў па сертыфікацыі і выпрабавальных лабараторый, пакрокавая інструкцыя і адказы на часта задаваемыя пытанні.

Акрамя таго, рыхтуюцца для размяшчэння на сайце дадатковыя матэрыялы па ажыццяўленні працэдур пацвярджэння адпаведнасці.

Нарада членаў ГКС адбылася пад старшынствам намесніка міністра эканомікі Ірыны Касцевіч. У ёй прынялі ўдзел прадстаўнікі зацікаўленых дзяржорганаў, а таксама бізнес-супольнасці.

На нарадзе разгледжаны пытанні, узнятыя бізнес-саюзамі як праблемныя: прымяненне адказнасці за парушэнне патрабаванняў тэхнічных рэгламентаў Мытнага саюза; неабходнасць з 1 студзеня 2016 года ўстаноўкі і выкарыстання плацежных тэрміналаў у гандлёвых аб'ектах Мінска, гарадах абласнога і раённага падпарадкавання, у тым ліку ў святле дэнамінацыі; ажыццяўленне праверак падатковымі органамі па пытаннях выканання норм указа ад 16 мая 2014 года нумар 222.

Каментары4

Цяпер чытаюць

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?10

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

Як маці чатырох дзяцей стала кіроўцам аўтобуса ў Мінску3

Начны Раман стварае песні з вайбам 90‑х на беларускай мове10

У чата GPT здарыўся масавы збой1

Расія цяпер не трымае на тэрыторыі Беларусі вялікіх вайсковых сіл — Дзяржпагранслужба Украіны4

Ціханоўская паказала, як гуляе ў падэл на корце30

Эканаміст Львоўскі назваў самую небяспечную краіну16

У Пружанах са стралянінай затрымлівалі кіроўцу без правоў1

Кацярына Андрэева апублікавала першы допіс пасля вызвалення6

Апытанні перад выбарамі ў Каардынацыйную раду паказваюць, што Латушка захаваў найвышэйшы давер грамадства88

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?10

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць