Грамадства44

У Віцебску зарплату выдалі сертыфікатамі на абутак

Работнікі віцебскага ААТ «Жылбуд» перад надыходам Новага года спрабуюць прадаць па цане ніжэйшай за намінал выдадзеныя ім на прадпрыемстве сертыфікаты для куплі абутку і скургалантарэі «Марка» — некалькі такіх аб'яў з'явілася ў сацсетках.

Рэдакцыя «Народных навін Віцебска» звязалася з уладальнікамі гэтых купонаў. Адна з працаўніц будаўнічай фірмы распавяла, што сертыфікаты на 800 000 рублёў ім выдалі на прадпрыемстве, узяўшы пры гэтым распіскі ў атрыманні і згодзе на тое, што гэтая сума будзе вылічаная з іх заработнай платы цягам трох месяцаў.

Паводле інфармацыі на сертыфікатах, іх можна выкарыстоўваць у фірмовых крамах гандлёвай сеткі «Марка», прычым яны будуць сапраўдныя толькі да 30 студзеня 2016 года. Дзякуючы таму, што сертыфікаты не імянныя, многія спрабуюць іх прадаць, звычайна выстаўляючы цану ў 700 000 рублёў, на 100 000 рублёў ніжэй за намінал. Частка ўладальнікаў гэтых купонаў, не спадзеючыся на продаж праз інтэрнэт, прапануюць сертыфікаты пакупнікам проста ў абутковых крамах.

У сацыяльных сетках пад аб'явамі аб продажы такіх сертыфікатаў віцябляне жартуюць, што, відаць, такім чынам «Марка» разлічылася з «Жылбудам» за будаўніцтва новага лагістычнага цэнтра «OUTLET Marko».

Гэты гандлёва-лагістычны цэнтр і цэнтр распродажаў на Бешанковіцкай шашы, размешчаны на месцы былой вёскі Паўлавічы, быў урачыста адкрыты 17 снежня. Будаўніцтва і аснашчэнне новага будынка абышлося ў 120 мільярдаў рублёў.

Каментары4

Цяпер чытаюць

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?10

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

У чата GPT здарыўся масавы збой1

Расія цяпер не трымае на тэрыторыі Беларусі вялікіх вайсковых сіл — Дзяржпагранслужба Украіны4

Ціханоўская паказала, як гуляе ў падэл на корце30

Эканаміст Львоўскі назваў самую небяспечную краіну16

У Пружанах са стралянінай затрымлівалі кіроўцу без правоў1

Кацярына Андрэева апублікавала першы допіс пасля вызвалення6

Апытанні перад выбарамі ў Каардынацыйную раду паказваюць, што Латушка захаваў найвышэйшы давер грамадства88

Цячэ вада ў ярок. На бяду, у Лагойску тая вада — каналізацыя

«Прагрэсіўная Балгарыя» ўчыстую перамагла на выбарах. Генерал Радзеў супакойвае: Працягнем еўрапейскі шлях, але крытычна8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?10

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць