Грамадства7979

Алесь Міхалевіч вярнуўся ў Беларусь, яго затрымалі на мяжы, але адпусцілі

Экс-кандыдат у прэзідэнты прыняў рашэнне вярнуцца, пасля таго як у Беларусі не засталося палітвязняў.

Lesha Franc сфатаграфаваў Алеся Міхалевіча на пероне вакзала ў Вільні.

«Вяртаюся ў Беларусь. Шмат разоў казаў, што вярнуся ў Беларусь адразу, як выпусцяць асноўных палітзняволеных (думаў пра Бяляцкага і Статкевіча). Яны на свабодзе. Перасякаю мяжу Беларусі, ведаю, што мяне арыштуюць, бо застаюся апошнім абвінавачваным па справе аб «масавых беспарадках» 2010 года, якую Следчы камітэт адмаўляецца зачыняць», — напісаў ён у сваім фэйсбуку.

Апошняе паведамленне там ён размясціў а 8.25 з Літвы.

А ўжо а 9.00 з'явілася паведамленне, што Міхалевіча затрымалі на мяжы.

Афіцыйна ён заставаўся ў вышуку па справе аб «беспарадках» 19 снежня 2010 года, хоць справы супраць астатніх фігурантаў, якія атрымалі палітычны прытулак за мяжой, даўно былі спынены. Выказвалася меркаванне, што так Міхалевічу помсціў КДБ за расказ пра катаванні ў турме Камітэта ў Мінску.

Цягнік Вільня—Мінск меў прыбыць у Мінск а 10.30. Апошняе паведамленне ад Алеся прыйшло, калі ён знаходзіўся на пашпартным кантролі ў Гудагаі.

Аб затрыманні паведаміла яго жонка Мілана ў фэйсбуку. Ён паспеў патэлефанаваць жонцы са свайго чэшскага нумара ўжо з кабінета памежнікаў. «Я ўжо затрыманы, ужо ў кабінеце памежнікаў, усё, больш не магу гаварыць», — сказаў ён ёй. Мілана сказала «Нашай Ніве», што вярнуцца было цвёрдым і прынцыповым рашэннем Алеся. Яна не бярэцца прагназаваць, як будзе далей развівацца сітуацыя.

«Чарговае хадайніцтва аб закрыцці справы было дасланае ў Следчы камітэт у мінулы панядзелак», — расказала «Нашай Ніве» Мілана Міхалевіч.

А 10.20 афіцыйны прадстаўнік Дзяржпамежкамітэта Беларусі Аляксандр Цішчанка паведаміў: «Міхалевіч затрыманы як асоба, якая знаходзіцца ў вышуку. Ён будзе перададзены супрацоўнікам МУС».

«Мяне вязуць з Гудагая ў Астравецкі РАУС, і там ужо будуць рашаць мой далейшы лёс», — паведаміў «Нашай Ніве» Алесь Міхалевіч а 10.59 праз тэлефон.

Нарэшце, каля 15.00 Алеся Міхалевіча адпусцілі з Астравецкага РАУС «без змены меры стрымання».

Гэта значыць, юрыдычна ён будзе заставацца пад падпіскай аб нявыездзе, прытым што падпіскі ён не даваў. 

Сябры накіроўваюцца да Міхалевіча ў Астравец. Экс-кандыдат у прэзідэнты мае прыбыць у Мінск каля 18.00—19.00.

Алесь Міхалевіч удзельнічаў у прэзідэнцкіх выбарах 2010 года. 19 снежня пасля акцыі апазіцыі ён быў затрыманы, правёў у следчым ізалятары КДБ каля двух месяцаў, абвінавачваўся па крымінальнай справе «арганізацыя масавых беспарадкаў». Пасля вызвалення з СІЗА пад падпіску аб нявыездзе Міхалевіч правёў прэс-канферэнцыю, на якой паведаміў, што ўмовай ягонага вызвалення стала дадзенае пад катаваннямі згода на наступнае супрацоўніцтва са спецслужбамі. Праз некалькі дзён Міхалевіч таемна пакінуў Беларусі і папрасіў палітычнага прытулку ў Чэхіі.

Сям'я палітыка, жонка і двое дачок, заставаліся ў Беларусі, хоць маглі б уз'яднацца з мужам і атрымаць палітычны прытулак..

Каментары79

Цяпер чытаюць

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС12

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы беларуска на квадрацыкле сарвалася з абрыву ў Віслу4

Беларускія футбольныя каманды збіраюцца гуляць у чэмпіянаце Расіі7

Прапускную здольнасць «Каменнага Лога» павялічаць у тры разы5

«Вашы пашпарты, банкаўскія карткі, браніраванні — у нашых руках». Хакеры ўзламалі сайт папулярнага тураператара Tez Tour10

У мінскім трамваі сварка двух мужчын скончылася панажоўшчынай2

На фасадзе Ватыканскай бібліятэкі з'явілася гіганцкая хваля. Што гэта азначае?1

У Японіі колькасць людзей, старэйшых за 100 гадоў, упершыню перавысіла 100 тысяч4

Пад Столінам ужо другі раз за год прадалі шляхецкую сядзібу з вежай-абсерваторыяй1

«Ужо год жылі б без вайны». Лаўроў абвінаваціў ЗША і Еўропу ў тым, што вайна ва Украіне зацягнулася8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС12

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць