Меркаванні5454

Голыя славянскія марксісткі 

Фельетон.

Віншую, таварышы! У Мінску на вуліцы Карла Маркса адкрыўся бар, дзе абслугоўваюць напаўголыя афіцыянткі. Называецца «Маямі».

Ад ахвотных працаваць не было адбою: далі абвестку ўкантакце, адбіралі па конкурсе.

Стаяць пірожныя на стойцы, ходзяць дзяўчаты ў трусах. Гэта будучыня Беларусі, сябры!

Наперад, дэпутаты ад Камуністычнай партыі Беларусі, наперад на вуліцу імя свайго ідэолага, якую вы не дасцё перайменаваць!

Наперад, Гігін! Адпачыць — справа прынцыпу.

Піва там па 30 тысяч за куфаль. Але ў Маямі ж прынята піць не півас, а кактэйлі. Таму бярыце з сабой тысяч па 200. Правярайце, каб было хоць тысяч 200 на вашых залатых крэдытках.

Асобна радуюся за міліцыянера, якога нанялі стаяць там на варце, каб хто, напіўшыся, не паваліў якую з гарсонак пад стол. Работа ў радасць!

Перападзе доля шчасця і мамам, і татам, і мужам афіцыянтак. Жанчыны будуць добрыя грошы дахаты прыносіць. А што? Чым гэта горш за тых, што аказваюць паслугі «суправаджэння» высокапастаўленых асобаў? Нічым.

«Бандароўна» — не ўзор нашага часу. Голыя бары даўно і паспяхова працуюць для турыстаў у Чэхіі і Гамбіі. А мы не з горшых.

Мы на гэта здольныя ў лепшай форме. Мы заўжды пераконвалі сябе, што нашы дзяўчаты — самыя прыгожыя ў свеце.

Калі ласка, мы іх вам прапануем. 

Каментары54

Цяпер чытаюць

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты13

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Усе навіны →
Усе навіны

Падчас атакі БПЛА ў Курскай вобласці пацярпеў грамадзянін Беларусі1

Чаму Украіна ўдарыла па складах Wildberries і як усюдыісны маркетплэйс звязаны з расійскай арміяй21

32‑гадовую настаўніцу гісторыі з Мінска асудзілі па палітычнай справе22

У Гродне ноччу гарэла бальніца, больш за 250 пацыентаў і персаналу эвакуявалі

«Мая праца згарэла». Беларускія бізнэсы страцілі тавар на складах Wildberries, але маюць больш шанцаў на кампенсацыю, чым расіяне33

Святлана Ціханоўская: Амерыканскі трэк вызвалення палітвязняў працягваецца, Трамп ставіў задачу вярнуць 1 300 чалавек

У Магілёве патануў 18‑гадовы хлопец1

Ноччу адбылася наймаштабнейшая балістычная атака на Кіеў4

Тры нафтабазы, папярэдне, гараць у Стаўрапалі і яго ваколіцах пасля ўкраінскай начной атакі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты13

Іспанія стала чэмпіёнам свету па футболе, забіўшы адзіны гол, хоць гульня ішла ў адны вароты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць